Тыбэцкі аўтаномны раён

(Перанакіравана з «Тыбэцкі АР»)

Тыбэ́цкі аўтаномны раён (па-кітайску: 西藏自治区, піньінь: Xīzàng Zìzhìqū; па-тыбэцку: བོད་རང་སྐྱོང་ལྗོངས།, трансьлітарацыя Ўайлі: Bod-rang-skyong-ljongs Poi Ranggyong Jong) — аўтаномная адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Кітайскай народнай рэспублікі, створаная ў 1965 годзе на заходняй палове (тэрыторыя колішняга незалежнага Тыбэту) земляў гістарычнага Тыбэту, заваяванага ў 1951 годзе кітайскімі камуністамі.

Тыбэцкі аўтаномны раён
кіт. 西藏自治区 (Xīzàng Zìzhìqū),
тыб. བོད་རང་སྐྱོང་ལྗོངས (Bod-rang-skyong-ljongs་)
Агульныя зьвесткі
Краіна Кітай
Статус аўтаномны раён
Адміністрацыйны цэнтар Лхаса
Улучае 7 акругаў,
73 паветы,
692 воласьці
Дата ўтварэньня 1965
Сакратар КПК Чэнь Цюаньго
Старшыня рады Лосанг Джамкан
Насельніцтва (2010)
3 002 166[1][2] (31-е месца)
Шчыльнасьць 2,2 чал./км² (33-е месца)
Нацыянальны склад 92,8% — тыбэтцы; 6,1% — хань; 0,3% — монпа; 0,3% — хуэйцы; 0,2% — іншыя
Плошча 1 228 400 км² (2-е месца)
Вышыня па-над узр. м.
 · найвышэйшы пункт
 · сярэдняя вышыня

 Эвэрэст, 8848 м
 4572 м
Шырата 27° 18' да 36° 29' паўн.
Даўгата 78° 55' да 99° 07' усх.
Месцазнаходжаньне Тыбэцкага аўтаномнага раёну
Тыбэцкі аўтаномны раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Скарачэньне ТАР
Код ISO 3166-2 CN-54
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы
Гэты артыкул зьмяшчае тэкст з выкарыстаньнем тыбэцкае пісьмовасьці.
Без падтрымкі дадзенага віду пісьмовасьці замест ейных знакаў на Вашай прыладзе адлюстроўвацьмуцца пытальнікі, квадраты або іншыя сымбалі.

Гісторыя

рэдагаваць

6—19 кастрычніка 1950 году тыбэцкае войска пацярпела паразу ад кітайскага ў бітве пад горадам Чамдо (Тыбэт). 23 траўня 1951 году Нгапо Нгаванг Джыгмэ ад Тыбэту і старшыня кітайскай Камісіі ў справах нацыянальнасьцяў Лі Вэйхан падпісалі ў Пэкіне Пагадненьне аб захадах мірнага вызваленьня Тыбэту(en), якім устанаўлівалася вяршэнства кітайскага ўраду пры захаваньні ўнутранага самакіраваньня. Аднак у 1955 годзе кітайскія камуністы ўтварылі Падрыхтоўчы камітэт для Тыбэцкага аўтаномнага раёну ў якасьці ўласнага органу мясцовай улады. У 1959 годзе Далай-лама XIV зьехаў у Індыю і адмовіўся ад Пагадненьня. У 1965 годзе кітайскія камуністы ператварылі Падрыхтоўчы камітэт для ТАР у Тыбэцкі аўтаномны раён.

Геаграфія

рэдагаваць

ТАР месьціцца на найвышэйшым у сьвеце Тыбэцкім сугор’і. Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён, кітайскія правінцыі Цынхай, Сычуань і Юньнань знаходзяцца на поўначы, паўночным усходзе, усходзе і паўднёвым усходзе адпаведна. На поўдні мяжуе зь Індыяй, Нэпалам, Бутанам і М’янмай. Падзяляецца на азёрны край на захадзе і паўночным захадзе ды на край рэк на ўсходзе, поўдні і захадзе. На поўдні абрамляецца Гімалаямі, на поўначы — некалькімі горнымі хрыбтамі. Горы ўтвараюць водападзел між рэкамі з вадасьцёкам у Індыйскі акіян (Інд, Брахмапутра і Салуін) і салёныя азёры на поўначы.

На чале аўтаномнага раёну стаіць старшыня, падначалены сакратару Камуністычнай партыі Кітаю. Пасаду старшыні звыйчайна займае тыбэцец, аднак пасаду сакратара КПК — кітаец. ТАР улучае 7 акругаў, у тым ліку адну гарадзкую. Акругі ўлучаюць 73 паветы, зь іх 2 гарадзкія.

Насельніцтва

рэдагаваць

ТАР мае найменшую шчыльнасьць насельніцтва сярод адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак КНР. Большасьць жыхароў спавядае будызм. Прысутнічаюць мусульманская і хрысьціянская мяншыні (на ўсходзе). Тыбэтцы складаюць больш за 90% насельніцтва. Найбольшая этнічная мяншыня — кітайцы (6%) — пераважна складаецца зь перасяленцаў. За 7 гадоў з 2006 году больш за 2 мільёны з 2,7 млн тыбэтцаў, у тым ліку качэўнікаў, перасялілі ў сацыялістычныя вёскі[3].

Гаспадарка

рэдагаваць

Земляробства і жывёлагадоўля ёсьць асноўнымі галінамі гаспадараньня. Збор лекавых грыбоў (вусеневы грыб(en)) складае 40% грашовых даходаў сялянаў (8,5% сукупнага ўнутранага прадукту ТАР). У 2008 г. чысты даход на душу сельскага насельніцтва склаў $457.

Шляхі зносінаў

рэдагаваць

Цынхайска-Тыбэцкая чыгунка зьвязвае Лхасу з кітайскім горадам Сінінам. Працуе 5 аэрапортаў (Лхаса-Гонгар, Камдо-Бамда, Ныінгчы-Маінлінг, Нгары-Гунса і Шыгацэ).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць