Юньнань
Юньнань (па-кітайску: 安徽省, піньінь:Ānhuī Shěng) — правінцыя на паўднёвым захадзе Кітаю, каля мяжы зь Індыяй, М’янмай, Лаосам і Віетнамам. Сталіца і самы буйны горад — Куньмін. Паводле перапісу 2020 году ў Юньнань пражывала 47,209 млн чалавек[3].
Юньнань | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | правінцыя КНР[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Куньмін[d][1] |
Кіраўнік | Wang Yubo[d] |
Насельніцтва | |
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+8 |
Код ISO 3166-2 | CN-YN |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
рэдагавацьЗаймае плошчу 394 тыс. км². Размешчана пераважна ў межах Юньнаньскага нагор’я. Клімат у асноўным субтрапічны мусонны, на поўдні — трапічны. Сярэдняя тэмпэратура студзеню ў далінах і катлавінах 8—16 °C, ліпеню 20—28 °C. Ападкаў у далінах і катлавінах 1000—2000 мм, у гарах да 3000 мм за год. Лясы (каля 20% тэрыторыі) да вышыні 1,5 тысяч м вечназялёныя, вышэй — шыракалістыя і хвойныя.
Эканоміка
рэдагавацьАснова эканомікі — сельская гаспадарка і горназдабыўная прамысловасьць. Галоўныя збожжавыя культуры: рыс, кукуруза, пшаніца. Вырошчваюць рапс, арахіс, чай, бавоўнік, цукровы трысьнёг. Плянтацыі каўчуканосаў, кававага і хіннага дрэў. Гадуюць буйную рагатую жывёлу, сьвіней. Шаўкаводзтва. Лесанарыхтоўкі. Вядзецца здабыча волава, медных, сьвінцова-цынкавых, жалезных руд, каменнага вугалю, солі, мармуру і інш.
Чорная і каляровая (3/4 выплаўкі волава Кітая) мэталюргія, машынабудаваньне (горнае, аўтамабільнае, электроннае), хімічная, лясная, харчовая прамысловасьць. Саматужныя промыслы.
Адміністрацыйная адзінка
рэдагавацьПравінцыя дзеліцца на 8 гарадзкіх акругаў і 8 аўтаномных акругаў.
Славутасьці
рэдагавацьУ Юньнані разьмешчана мноства папулярных турыстычных лякацый, у тым ліку Ліцзянскі стары горад, сажалка Чорнага Цмока і горы нэфрытавага Цмока (Ліцзян), будыйскі манастыр Гандэн Сумцэлінг і цясьніна Тыгра, які скача (Шангры-Ла), Тры пагады і горнае возера Эрхай (Далі), стары горад народу І (Чусюн), «Каменны лес» Шылін (Шылінь-Ійскі аўтаномны павет), гарачыя крыніцы (Тэнчун), будыйскі храм Юаньтун і горнае возера Дзяньчы (Куньмін).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Юньнань (рас.) // Малая советская энциклопедия / под ред. Н. Л. Мещеряков — 2 — Советская энциклопедия, 1936.
- ^ 国务院第七次全国人口普查领导小组办公室 中国人口普查分县资料—2020 (кіт.) — 北京市: 中国统计出版社, 2022. — 983 с. — ISBN 978-7-5037-9772-9
- ^ Communiqué of the Seventh National Population Census (No. 3) (анг.). National Bureau of Statistics of China.
Літаратура
рэдагаваць- Юньнань // БЭ. — Мн.: 2004 Т. 18. Кн. 1. С. 211.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт Юньнань (анг.)