Вуха
Вуха — складаны вэстыбулярны-слыхавы орган, які выконвае дзьве функцыі: успрымае гукавыя імпульсы і адказвае за палажэньне цела ў прасторы і здольнасьць утрымоўваць раўнавагу. Гэта парны орган, які месьціцца ў скроневых костках чэрапу, абмяжоўваючыся звонку вушніцамі.
Вуха чалавека ўспрымае гукавыя хвалі даўжынёй прыкладна ад 20,625 мэтру да 1,65 сантымэтру, што адпавядае частасьці ў 16—20 000 Гц (ваганьняў у сэкунду). У працэсе эвалюцыйнага разьвіцьця вуха паўстала ў першачнаводных продкаў хрыбетных з адмысловых скурных органаў пачуцьцяў.
Слова «вуха» можа быць выкарыстана для апісаньня як усяго органа, гэтак і толькі ягонай бачнай часткі. У людзей вонкавую частку вуха называюць вушніца. Хрыбетныя маюць пару вушэй, якія разьмешчаны сымэтрычна па абодва бакі галавы. Гэты мэханізм дапамагае ў здольнасьці лякалізацыі крыніцы гуку.
Анатомія
рэдагавацьВонкавае вуха
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Вонкавае вуха
Вонкавае вуха складаецца з вушніцы й вонкавага слыхавога праходу[1]. Вушніца ёсьць складанай формы пругкі храсток, пакрыты скурай, ягоная ніжняя частка, званая мочкай, зьяўляецца скурнай зморшчынай, якая складаецца з скуры й тлушчавай тканіны. Вушніца вельмі адчувальная да любых пашкоджаньняў, таму ў змагароў гэтая частка цела вельмі часта дэфармаваная.
Вушніца ў жывых арганізмаў працуе як прыёмнік гукавых хваляў, якія затым перадаюцца ва ўнутраную частку слыхавога апарата. Значэньне вушніцы ў чалавека нашмат меншая, чым у жывёл, таму ў чалавека яна практычна нерухомая. Але вось шматлікія зьвяры, паводзячы вушамі, здольныя значна дакладней, чым чалавек, вызначыць знаходжаньне крыніцы гуку.
Зморшчыны чалавечай вушніцы ўносяць у паступальны ў слыхавы праход гук невялікія частотныя скажэньні, якія залежаць ад гарызантальнай і вэртыкальнай лякалізацыі гуку. Такім чынам мозаг атрымлівае дадатковую інфармацыю для ўдакладненьня месцазнаходжаньня крыніцы гуку. Гэты эфэкт часам выкарыстоўваецца ў акустыцы, у тым ліку для стварэньня адчуваньня аб’ёмнага гуку пры выкарыстаньні навушнікаў.
Функцыя вушніцы — улоўліваць гукі; ейным працягам зьяўляецца храсток вонкавага слыхавога праходу, даўжыня якога ў сярэднім складае 25—30 мм. Храстковая частка слыхавога праходу пераходзіць у косткавую, а ўвесь вонкавы слыхавы праход высланы скурай, якая зьмяшчае сальныя, а таксама серныя залозы, якія ўяўляюць сабой перайначаныя потавыя залозы. Гэты праход заканчваецца сьлепа: ад сярэдняга вуха ён аддзелены бубеннай балонкай. Злоўленыя вушніцай гукавыя хвалі б’юцца ў бубенную балонку й выклікаюць ейныя ваганьні.
Для прадухіленьня разрыву бубенных балонак ад ударнай хвалі выбуху, жаўнерам рэкамэндавана па магчымасьці загадзя адкрываць рот, калі чакаецца выбух. У сваю чаргу, ваганьні бубеннай балонкі перадаюцца ў сярэдняе вуха.
Сярэдняе вуха
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Сярэдняе вуха
Асноўнай часткай сярэдняга вуха зьяўляецца бубенная паражніна — невялікая прастора аб’ёмам каля 1 см³, якая знаходзіцца ў скроневай костке. Тут знаходзяцца тры слыхавыя костачкі: малаточак, кавадла й страмяно — яны перадаюць гукавыя ваганьні з вонкавага вуха ва ўнутранае, адначасова ўзмацняючы іх.
Слыхавыя костачкі, як самыя маленькія фрагмэнты шкілета чалавека, якія ўяўляюць ланцужок, перадаюць ваганьні. Дзяржальня малаточка цесна зраслася з бубеннай балонкай, галоўка малаточка злучаная з кавадлам, а тая, у сваю чаргу, сваім доўгім атожылкам — са страмяном. Падстава страмяна закрывае акно перадпачатку, злучаючыся такім чынам з унутраным вухам.
Паражніна сярэдняга вуха зьвязана з насаглоткай пасродкам эўстахавай трубы, празь якую выраўноўваецца сярэдні ціск паветра ўнутры й звонку ад бубеннай балонкі. Пры зьмене вонкавага ціску часам «закладвае» вушы, што звычайна вырашаецца тым, што рэфлекторна выклікаецца пазяханьне. Вопыт паказвае, што яшчэ больш эфэктыўна заложаннасьць вушэй вырашаецца глытальных рухамі або калі ў гэты момант дзьмуць у заціснуты нос.
Унутранае вуха
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Унутранае вуха
З трох аддзелаў органа слыху й раўнавагі найбольш складаным зьяўляецца ўнутранае вуха, якое з-за сваёй мудрагелістай формы называюцца лябірынтам. Косткавы лябірынт складаецца зь пераддзьвер’я, скрутка й паўкружных каналаў, якія разьмешчаны ва ўсіх трох узаемапэрпэндыкулярных плоскасьцях і запоўненых вадкасьцямі, пэрылімфай і эндалімфай[2]. Ва ўнутраным вуху разьмешчана як скрутак, орган слыху, гэтак і вэстыбюлярная сыстэма, якая зьяўляецца органам раўнавагі й паскарэньня.
Слыхавы праход тут перагароджаны бубеннай балонкай, якая вібруе пры сутыкненьні з гукавой хваляй, з частасьцю тым большай, чым вышэй гук. У сыстэму костачак ўнутранага вуха ўваходзяць малаточак, кавадла і страмяно; малаточак прычэплены дзяржальняй да бубеннай балонкі, страмяно разьмешчана на авальным вакне, а кавадла счэплена з розных бакоў з абедзьвюма гэтымі косткамі. Кавадла дазваляе павялічыць ціск на авальнае вакно ў 20 разоў у параўнаньні зь ціскам на бубенную балонку. Ваганьні авальнага вакна перадаюцца вадкасьці, якая раздражняе разьмешчаныя ў скрутку рэцэптары, якія фармуюць, у сваю чаргу, нэрвовыя імпульсы.
Рэцэптары вэстыбулярнага апарату — другасныя мэханарэцэптары, разьмешчаныя на крыстых каналах. Гэта валосковыя адчувальныя вузы двух тыпаў: формы колбы з закругленым дном і формы цыліндру. Валасінкі на вузах разьмешчаны процілегла, з аднаго боку разьмешчаны стэрэацыліі, і зрушэньне ў іх бок выклікае ўзрушанасьць, а з другога — кінацыліі, зрушэньне ў бок якіх выклікае тармажэньне.
Хваробы
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ А. С. Батуев Глава 3. Физиология ссенсорных систем. #4. Слуховая сенсорнаясистема и речь // Физиология высшей нервной деятельности и сенсорных систем. — 3. — СПб.: Питер, 2010. — С. 78—81. — 317 с — ISBN 978-5-91180-842-6
- ^ А. С. Батуев Глава 3. Физиология ссенсорных систем. #5. Вестибулярная сенсорная система // Физиология высшей нервной деятельности и сенсорных систем. — 3. — СПб.: Питер, 2010. — С. 83—85. — 317 с — ISBN 978-5-91180-842-6
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Тэст слыху на адчуваньне розных частотаў (анг.)
- Відэа ўспрыманьня гуку ад Brandon Pletsch (анг.)
- Відэа ўспрыманьня гуку ад MED-EL (анг.)
- Інтэрактыўная праграма для вывучэньня будовы вуха (анг.)
- Фатаздымкі элемэнтаў вуха, зробленыя з дапамогай сканавальнага электроннага мікраскопа