Ганьсу (па-кітайску: 甘肃; піньінь: Gānsù) — правінцыя на поўначы цэнтральнай часткі Кітаю. Сталіца і найбуйнейшы горад — Ланьчжоў. Насельніцтва паводле зьвестак на 2010 год склала 25 575 254 чал.[1]

Ганьсу
кіт. 甘肃
Агульныя зьвесткі
Краіна Кітай
Статус правінцыя
Уваходзіць у Northwestern China[d]
Адміністрацыйны цэнтар Ланьчжоў
Улучае 14 акругаў,
86 паветаў,
1344 воласьцяў
Найбольшы горад Ланьчжоў
Дата ўтварэньня 1929
Губэрнатар Лю Вэйпін
Сакратар КПК Ван Санюн
Насельніцтва (2010)
25 575 254 чал.[1] (22-е месца)
Шчыльнасьць 60 чал./км² (27-е месца)
Нацыянальны склад хань (92%), таксама хуэй, тыбэтцы, дунсян, мангоры, маньчжуры, уйгуры, жоўтыя ўйгуры, бааань, манголы, салары, казахі
Плошча 425 800[2] км² (7-е месца)
Месцазнаходжаньне правінцыі Ганьсу
Ганьсу на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Код ISO 3166-2 CN-62
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Мяжуе з трыма правінцыямі (Цынхай — на поўдні й паўднёвым захадзе, Сычуань — на поўдні ды паўднёвым усходзе, Шэньсі — на паўднёвым усходзе) і трыма аўтаномнымі раёнамі (Сіньцзян-Уйгурскім — на паўночным захадзе, Унутранай Манголіяй — на поўначы ды паўночным усходзе, Нінся-Хуэйскім — на паўночным усходзе) краіны, ля крайняй паўночнай часткі праходзіць мяжа КНР і Манголіі.

Назва правінцыі ўтвораная ад словаў 甘 (gān, па-беларуску: «раён Ганьчжоў») і 肃/肅 (, па-беларуску: «раён Сучжоў»).

Геаграфія

рэдагаваць

Правінцыя займае плошчу 454 400 км² (7-е месца).

Адміністрацыйна падзяляецца на 12 мескіх і 2 аўтаномных акругі.