Сінча

вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Сінча́[1] (таксама сустракаецца Сінчы́, мн.[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Дубраўскага сельсавету.

Сінча
трансьліт. Sinča
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Дубраўскі
Насельніцтва: 106 чал. (2019)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Паштовы індэкс: 222815
СААТА: 6244870066
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°26′12″ пн. ш. 28°4′51″ у. д. / 53.43667° пн. ш. 28.08083° у. д. / 53.43667; 28.08083Каардынаты: 53°26′12″ пн. ш. 28°4′51″ у. д. / 53.43667° пн. ш. 28.08083° у. д. / 53.43667; 28.08083
Сінча на мапе Беларусі ±
Сінча
Сінча
Сінча
Сінча
Сінча
Сінча
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Месьціцца за 10 км на паўднёвы захад ад Мар’інай Горкі, 10 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Менск-Асіповічы.

Гісторыя

рэдагаваць

У 1710 годзе згадваецца як моцна пацярпелая ў Паўночную вайну вёска ў складзе маёнтка Сьмілавічы-Бакшты ў Менскім ваяводзтве ВКЛ[2].

У 19 стагодзьдзі ў Ігуменскім павеце Менскай губэрні, уласнасьць Ратынскіх. У 1897 годзе працавалі 2 лаўкі і вінакурны завод.

У XIX—XX стагодзьдзя ў Амельнянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. Побач з вёскай знаходзілася аднайменны маёнтак Ратынскага. Працавала школа царкоўнай граматы (адкрыта ў 1903 г.).

Летам 1905 г. адбылося сялянскае хваляваньне. Выступленьне было падаўлена салдатамі, яго арганізатары арыштаваны.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасьля рэвалюцый працавала працоўная школа 1-ай ступені, у якой у 1922 г. вучыліся 86 дзяцей, у тым ліку 26 дзяўчынак, працавалі 2 настаўніка.

З 1924 г. да 1965 г. цэнтар Сінчанскага сельсавету. У 1933 г. быў створаны саўгас «Сінча», працавала кузьня, маслабойня, стальмашня, шорная майстэрня.

З чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1816 год — 37 двароў, каля 200 жыхароў
  • 1897 год — 84 двары, 532 жыхары жыхароў
  • Пачатак ХХ ст. — 101 двор, 647 жыхароў. Маёнтак — 1 гаспадарка, 142 жыхара
  • 2002 год — 78 двароў, 163 жыхары
  • 2009 год — 117 чалавек[3]
  • 2019 год — 106 чалавек

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
  • Гаспадарчы двор

Страчаная спадчына

рэдагаваць
 
Сядзіба Рарынскіх (1901-17)
  • Сядзібна-паркавы ансамбаль Ратынскіх (XVIII ст.)
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ НГАБ у Менску, ф. 1727, воп. 1, спр. 7, с. 211
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі