Марыя Шцястна

чэская паэтка

Марыя Шцястна (па-чэску: Marie Šťastná, 6 красавіка 1981, Валаскі Мэзыржычы, Чэхія) — чэская паэтка, ювэлірка.

Марыя Шцястна
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 6 красавіка 1981(1981-04-06)[1][2][3] (43 гады)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, пісьменьніца, мастацтвазнаўка
Мова чэская мова
Узнагароды

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У Остраве вывучала гісторыю мастацтва, цяпер жыве ў Празе і прафэсійна займаецца вырабам ювэлірных упрыгожаньняў.

Творчасьць

рэдагаваць

Аўтарка зборнікаў паэзіі «Вясновым крывадушнікам» (Jarním pokrytcům, 1999), «Пэйзаж з Афэліяй» (Krajina s Ofélií, 2003), за якую атрымала прэстыжную прэмію імя Іржы Ортэна і выбарка вершаў зь якой была апублікаваная па-беларуску ў чэскім нумары часопіса «ARCHE» (№6, 2009; http://arche.by/by/21/50/1317/(недаступная спасылка) ) і «Akty» («Акты», 2006). У 2010 годзе атрымала Дрэздэнскую прэмію за лірыку[5].

  • 1999 — Jarním pokrytcům
  • 2004 — Krajina s Ofélií
  • 2006 — Akty
  • 2010 — Interiéry
  • 2019 — Štěstí jistě přijde
  1. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Marie Šťastná // Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  3. ^ а б Vědecká knihovna v Olomouci Marie Šťastná // REGO (чэс.)
  4. ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  5. ^ 8. Dresdner Lyrikpreis geht an Marie Stastná - Bardinale 2010 beendet (ням.) Праверана 27 April 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць