Сямён Косбэрг

савецкі канструктар ракетных рухавікоў

Сямён Арыевіч Косбэрг[1] (14 кастрычніка [ст. ст. 1 кастрычніка] 1903, Слуцак, цяпер Менская вобласьць, Беларусь — 1965, Варонеж, цяпер Цэнтральная фэдэральная акруга, Расея) — савецкі канструктар ракетных рухавікоў[2].

Сямён Косбэрг
Дата нараджэньня 14 кастрычніка 1903
Месца нараджэньня Слуцак, Менская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя
Дата сьмерці 3 студзеня 1965
Месца сьмерці Варонеж, Расейская СФСР, Савецкі Саюз
Прычына сьмерці дарожна-транспартнае здарэньне
Месца пахаваньня
Месца вучобы Маскоўскі авіяцыйны інстытут (1931)
Занятак бортынжынер, інжынэр
Навуковая сфэра ракетабудаваньне
Месца працы Канструктарскае бюро хімічнай аўтаматыкі
Вядомы як распрацоўнік ракетных рухавікоў для касьмічных караблёў
Навуковая ступень доктар навук (1959)
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»
Ленінская прэмія
Ленінская прэмія

Галоўны канструктар вадкасных ракетных рухавікоў для пілятаваных касьмічных караблёў, штучных спадарожнікаў Зямлі і аўтаматычных міжплянэтных станцыяў у Савецкім Саюзе[3]. Доктар тэхнічных навук (1959). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1960) і герой Сацыялістычнай Працы (1961)[4]. Апошнюю годнасьць атрымаў за палёт Юрыя Гагарына ў космас.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сям'і каваля, у якога было 9 дзяцей. У 1917—1919 гадох навучаўся ў Слуцкай камэрцыйнай вучэльні. У 1919—1925 гадох працаваў майстрам у кузьні свайго бацькі. У 1922—1924 гадох наведваў вечаровыя заняткі ў Слуцкай гімназіі, па выніках якіх скончыў сярэднюю школу. Пасьля двух гадоў службы ў Чырвонай арміі ўладкаваўся на Ленінградзкую фабрыку імя Сьцяпана Халтурына (Расейская СФСР). У 1927 годзе паступіў у Ленінградзкі політэхнічны інстытут (ЛПІ) на караблебудаўнічы факультэт, дзе вывучаў авіяцыйную спэцыяльнасьць, якую ў 1929 годзе вылучылі ў асобны факультэт. У 1931 годзе скончыў Маскоўскі авіяцыйны інстытут, які ўтварылі ў жніўні 1930 году на аснове часткі факультэтаў ЛПІ[4].

У 1931 годзе працаўладкаваўся інжынэрам-канструктарам у Інстытут авіяцыйных матораў, дзе займаўся стварэньнем наўпроставага ўпрыску паліва ў галоўкі цыліндраў авіярухавікоў. Пазьней заняў пасаду начальніка навукова-дасьледчага аддзелу. У 1940 годзе стаў намесьнікам галоўнага каструктара Досьледна-каструктарскага бюро Маскоўскага авіяцыйнага карбюратарнага завода № 33 і начальнікам распрацоўкі наўпроставага ўпрыску. У кастрычніку 1941 году стаў галоўным канструктарам канструктарскага бюро завода № 33, які эвакуявалі ў Бердск (Новасібірская вобласьць)[4].

Стаў адным са стваральнікаў авіяцыйных рухавікоў для зьнішчальнікаў Ла-5 і Ла-7. Пад яго кіраўніцтвам стварылі досьледныя ўзоры рэактыўных рухавікоў для самалётаў Арцёма Мікаяна і Аляксандра Якаўлева. Сярод іншага, стварылі першы савецкі тленава-газавы вадкасны ракетны рухавік (ВРР), які запускаецца ў бязважкасьці, а таксама сэрыйныя ВРР апошніх ступеняў ракетаў-носьбітаў касьмічных апаратаў[4].

Другім выразам Юрыя Гагарына пасьля «Паехалі» пры першым пуску штучнага спадарожніка Зямлі быў: «Косбэрг спрацаваў»[3]. У Слуцку яго імем назвалі вуліцу. Кратэр Косбэрга на адваротным ад Зямлі баку Месяца названы ў гонар Сямёна Косбэрга[4].

  1. ^ Іна Студзінская, Уладзь Грыдзін. Як выглядае беларуская гімназія, якой 402 гады // Беларуская служба Радыё «Свабода», 12 лістапада 2019 г. Архіўная копія ад 12 лістапада 2019 г. Праверана 13 сакавіка 2023 г.
  2. ^ Павал Севярынец. Габрэйства // Люблю Беларусь / дызайн. Сяржук Церасюк. — Менск: Наша ніва, 2008. — С. 134. — 618 с. — (Кнігарня Наша Ніва).
  3. ^ а б Тацьцяна Лазоўская. «Слуцкі сьлед» у космасе // Зьвязда : газэта. — 5 красавіка 2014. — № 63 (27673). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
  4. ^ а б в г д Косберг Сямён Арыевіч // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 8. — С. 429. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3