Дарожна-транспартнае здарэньне
Дарожна-транспартнае здарэньне (ДТЗ) — здарэньне, якое адбылося падчас руху транспартнага сродку, у выніку якога загінулі або былі параненыя людзі, альбо была нанесеная шкода маёмасьці фізычных ці юрыдычных асобаў. Паводле статыстыкі ў ДТЗ гіне больш людзей, чым на войнах. У 2012 годзе ва ўсім сьвеце ў ДТЗ загінулі 1,24 млн чалавек, зь іх 270 тыс. (22%) пешаходаў[1].

БеларусьРэдагаваць
У 2012 годзе на дарогах Беларусі адбыліся 5146 улічаных ДТЗ, у якіх 1032 чалавекі загінулі, 5527 атрымалі траўмы. Першае месца сярод прычынаў ДТЗ займае перавышэньне бясьпечнай хуткасьці, праз што адбылося кожнае шостае здарэньне (821 ДТЗ). Сутыкненьні аўтамабіляў на хуткасьці да 50 км/гадз наносяць адносна лёгкія траўмы пасажырам і кіроўцам, але ўжо пры хуткасьці 80 км/гадз пераважаюць траўмы са сьмяротным канцом. Сутыкненьне ж на хуткасьці 100 км/гадз не дае ніякіх шанцаў выжыць[2].
Глядзіце таксамаРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Штогод у ДТЗ гінуць 270 тыс. пешаходаў // Зьвязда : газэта. — 4 траўня 2013. — № 82 (27447). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ Колькасьць загінулых у ДТЗ на дарогах Беларусі ў 2012 годзе зьменшылася на 14 працэнтаў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 10 студзеня 2013 г. Праверана 16 красавіка 2016 г.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Дарожна-транспартнае здарэньне — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў