Канфуцый
Канфу́цый ці Кун Фуцы (па-кітайску: 孔子) — кітайскі філёзаф і заснавальнік канфуцыянства. Лічыцца, што Канфуцый жыў паміж 551 і 479 гадамі да нашай эры. Канфуцый нарадзіўся ў горадзе Цюйфу кітайскага княства Лу (鲁) пад імем Кун Цю. У дзесяць гадоў юнак Канфуцый стаў сіратой.
Канфуцый заснаваў школу філязофіі, у цэнтры яго вучэньня знаходзіцца парадак, дасягненьне якога магчыма, стаўшы высокамаральным мужам (цьзюнцзы, 君子). Вучэньне Канфуцыя закранае рэлігійны, філязофскі й грамадзка-палітычны сьветапогляды, пры гэтым у грамадзкай і палітычнай этыцы на пярэдні плян выступаюць нормы паводзін. Прынцыпы Канфуцыя агульныя з кітайскай традыцыяй і верай. Ён адстойваў моцную сямейную вернасьць, шанаваньне продкаў і павагу старэйшых з боку іхных дзяцей і мужоў з боку жонак, рэкамендуючы сям’ю як аснову для ідэальнага кіраваньня. Канфуцый падтрымліваў залатое правіла маральнасьці, якое дэкляруе не рабіць іншым таго, чаго ня хочаш зрабіць сабе. Канфуцый зьяўляецца традыцыйным богам даасізму.
Найбуйнейшы ўплыў на стварэньне заходняй гуманітарнай гісторыі склаў ягоны твор «Лунюй» («Гутаркі й суджэньні», 论语). Гэты твор разглядае й тлумачыць чатыры фундамэнтальныя паняткі ягонага вучэньня: гуманнасьць (仁 Жэн), справядлівасьць (義 Йі), шанаваньне бацькоў (孝 Сяо) і рытуал (禮 Лі).
У 60-гадовым узросьце Канфуцый вярнуўся дамоў і сыстэматызаваў літаратурны нашчадак мінулага — «Шы цьзінь» («Кнігу песень», 詩經). Створанае Канфуцыям вучэньне аказала моцны ўплыў на фармаваньне й разьвіцьцё ня толькі кітайскай цывілізацыі, але й усяго сьвету. Ягонае вучэньне й філязофія моцна паўплывалі на людзей па ўсім сьвеце й застаюцца ўплывовымі й па сёньня[1][2].
Біяграфія
рэдагавацьРаньняе жыцьцё
рэдагавацьЛічыцца, што Канфуцый нарадзіўся 28 верасьня 551 году да н. э.[3][4] у акрузе Цзоў побач з сучасным горадам Цюйфу ў Кітаі[4][5]. Тэрыторыя была ўмоўна падкантрольная дынастыі Чжоў, але фактычна была незалежнай пад кіраўніцтвам уладароў Лу. Ягоны бацька Кун Хэн (або вядомы як Шулян Хэ) быў пажылым камэндантам мясцовага гарнізону Лу[6]. Ягоны радавод вядзе ад герцагаў Сун да дынастыі Шан, якая папярэднічала Чжоў[6][7][8][9]. Традыцыйна лічыцца, што дзед Шулян Хэ пераешоў на службу зь сям’і Сун у сям’ю Лу[10]. Канфуцый належыў да роду, які месьціўся на прыступку паміж арыстакратыяй і простым народам у сацыяльнае лесьвіцы.
Шулян Хэ памёр, калі Канфуцыю было тры гады, а Канфуцыя выхоўвала ягоная маці Ян Чжэнцзай (顏徵在) у беднасьці[11]. У 19 гадоў Канфуцый ажаніўся з Кігуань (亓 官), а праз год пара нарадзіла першае дзіця, Кун Лі (孔 鯉)[11]. Пазней у Кігуань і Канфуцыя будуць дзьве дачкі, адна зь якіх, як мяркуецца, памерла ў дзяцінстве[12]. Канфуцый атрымаў адукацыю ў школах для мяшчанаў, дзе вывучаў шэсьць мастацтваў[13]. Ён, як кажуць, працаваў на розных дзяржаўных працах каля яму было менш за 30 гадоў, як то быў бухгальтарам і наглядчык авечак і коней[11][14]. Калі ягоная маці памерла, Канфуцый, якому на той момант было 23 гады, як мяркуюецца, плакаў тры гады[14].
Творы
рэдагаваць- «Гутаркі й суджэньні» (кіт. 论语)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «The Life and Significance of Confucius». San José State University.
- ^ «China Confucianism: Life of Confucius, Influences, Development». Travel China Guide.
- ^ Hugan 2013. С. 3.
- ^ а б Creel 1949. С. 25.
- ^ Rainey 2010. С. 16.
- ^ а б Legge, James (1887), «Confucius», Encyclopaedia Britannica, 9th ed., Vol. VI. — С. 258—265.
- ^ Yao 1997. С. 29.
- ^ Yao 2000. С. 23.
- ^ Rainey 2010. С. 66.
- ^ Creel 1949. С. 26.
- ^ а б в Hugan 2013. С. 4.
- ^ Schuman, Michael (2015). «Confucius: And the World He Created». Basic Books. — ISBN 978-0-465-04057-5.
- ^ Hugan 2013. С. 4—5.
- ^ а б Burgan, Michael (2008). «Confucius: Chinese Philosopher and Teacher». Capstone. — С. 23. — ISBN 978-0-7565-3832-3.
Літаратура
рэдагаваць- Creel, Herrlee Glessner Confucius: The man and the myth. — New York: John Day Company, 1949.
- Hugan, Yong Confucius: A Guide for the Perplexed. — A&C Black, 2013. — ISBN 978-1-4411-9653-8
- Rainey, Lee Dian Confucius & Confucianism: The essentials. — Oxford: Wiley-Blackwell, 2010. — ISBN 978-1-4051-8841-8
- Yao, Xinzhong Confucianism and Christianity: A Comparative Study of Jen and Agape. — Brighton: Sussex Academic Press, 1997. — ISBN 978-1-898723-76-9
- Yao, Xinzhong An Introduction to Confucianism. — Cambridge: Cambridge University Press, 2000. — ISBN 978-0-521-64430-3
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьКанфуцый — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Канфуцый // Чалавек і грамадства. Энцыкл. — Менск, 1998.
- Канфуцый. Internet Encyclopedia of Philosophy (анг.).
- Канфуцый. Stanford Encyclopedia of Philosophy (анг.).
- Канфуцый. BBC (анг.).
- Працы Канфуцыя. Праект Gutenberg (анг.).