Судзівой
Судзівой (Жадзівой) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча Судвой.
Паходжаньне
рэдагавацьСудзівой — імя славянскага паходжаньня, якое ўтварылася ад праславянскага *sǫditi 'судзіць' і *vojь 'ваяр'[1].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: domini Stanislai Szadzywoiewicz (16 ліпеня 1502 году)[2].
Носьбіты
рэдагаваць- Судзівой зь Яроціна (1249/1250—1305/1306) — дзяржаўны дзяяч Каралеўства Польскага, ваявода познанскі
- Судзівой Чарнкоўскі (? — па 1352) — дзяржаўны дзяяч Каралеўства Польскага, кашталян накельскі
- Судзівой Палука (? — па 1405) — дзяржаўны дзяяч Каралеўства Польскага, ваявода каліскі
- Судзівой Астрарог (? — 1441) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага, ваявода познанскі, браў удзел у выправе вялікага князя літоўскага Вітаўта (бітве на Ворскле)
- Судзівой Валімонтавіч (? — каля 1460) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, намесьнік смаленскі і ковенскі, канцлер вялікі літоўскі, кашталян віленскі
- Судзівой Главач Ляжэнскі (? — 1466) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага, рыцар вялікага князя літоўскага Вітаўта, ваявода серадзкі
- Судзівой з Хехла (? — 1476) — польскі гісторык і гуманіст, адзін зь інфарматараў Яна Длугаша
- Судзівой Тэнчынскі (? — 1479) — дзяржаўны дзяяч Каралеўства Польскага, сакратар каралеўскі, рэктар Кракаўскай акадэміі
- Судзівой Чарнкоўскі (? — 1499/1500) — дзяржаўны дзяяч Каралеўства Польскага, ваявода познанскі і каліскі, кашталян гнезьненскі і сантоцкі
- Судзівой Чарнкоўскі (? — 1532/1534) — дзяржаўны дзяяч Каралеўства Польскага, кашталян прэменцкі
- Судзівой Драгічанскі (? — 1532/1534) — дзяржаўны дзяяч Каралеўства Польскага, кашталян любачаўскі
- Мацьвей і Кузьма Судзівоевічы (Matwiey a Kuzma Sudziewoiewiczy) — жыхары Гарадзенскага павету, якія ўпамінаюцца ў 1558 годзе[3]
Судвоі (Sudwoj) — літоўскія шляхецкія роды зь Віленскага, Лідзкага і Ашмянскага паветаў[4].
Судвоі (Sudwoj) гербу Пагоня — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[5].
У 1525 годзе ўпаміналася пустаўшчына Судзівоеўшчына (Судивоевщина) каля Опсы[6].
На гістарычнай Троччыне існуе вёска Судвоі. Назву Судвоішкі маюць вёскі на гістарычных Ковеншчыне і Троччыне.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. Cz. 1: Odapelatywne nazwy osobowe. — Kraków, 2001. S. 347.
- ^ Акты, относящиеся к истории Западной России. Вып. 2. 18‑я и 32 книги записей Литовской метрики: Метрика королевы Боны. — Москва, 2018. С. 279.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 448.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 195, 347, 798.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 420.
- ^ Описание документов и бумаг, хранящихся в Московском архиве Министерства юстиции. Кн. 21. — М., 1915. С. 297.