Будзівой (памёр у 1074 або 1075) — князь бодрычаў (1066—1069).

Будзівой
князь бодрычаў
1066 — 1069
Папярэднік Крут
Наступнік Крут
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся XI стагодзьдзе
Памёр 8 жніўня 1075,

Біяграфія

рэдагаваць

Старэйшы сын Готшалка, бодрыцкага князя, і Сыгрыды, дачкі дацкага караля Свэна II. У 1066 годзе па сьмерці бацькі абвясьціў сябе яго спадчыньнікам, аднак (як сьведчыць Славянская хроніка) веча не падтрымала яго, абвясьціўшы вярхоўным князем Крута, сына Грына.

Зьбег у Саксонію, спрабуючы атрымаць дапамогу ад герцагаў з роду Білюнгаў. Моцную падтрымку атрымаў ад герцага Саксоніі Ордульфа. У 1068—1069 гадох разам з Ордульфам спрабаваў выгнаць Крута, але няўдала. Аднак здолеў заняць прыродныя землі роду з сталіцай у Зьвірыне (сучасны Швэрын), адмовіўся ад вярхоўнай улады. У 1070—1071 гадох браў удзел у паўстаньні герцага Баварыі Ота супраць імпэратара Генрыха IV[1].

У 1071 годзе зноў прэтэндаваў на вярхоўны княскі сталец. Разам з Магнусам, герцагам Саксоніі (сынам Ордульфа) пацярпеў канчатковую паразу ў 1074 або 1075 годзе[2][3]. З саксонскім войскам трапіў у аблогу ў месьце Плейне. Спрабаваў зьбегчы зь места, але яго забілі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Borchert S. Herzog Otto von Northeim (um 1025—1083). Reichspolitik und personelles Umfeld. — Hahn — Hannover, 2005. S. 99.
  2. ^ Meyer von Knonau G. Jahrbücher des Deutschen Reiches unter Heinrich IV. und Heinrich V. Duncker & Humblot. — Leipzig 1890. Bd. II. S. 148—150, S. 855f.
  3. ^ Lammers W. Das Hochmittelalter bis zur Schlacht von Bornhöved (= Geschichte Schleswig-Holsteins. Bd. 4, Tl. 1). — Wachholtz — Neumünster, 1981. S. 136.