Сувіды

былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі

Суві́ды[1] — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавету, месьцілася за 25 км на поўдзень ад Брагіна, 16 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Чарнігаў[a]), 143 км ад Гомеля.

Сувіды
трансьліт. Suvidy
Дата заснаваньня: перад 1686 годам
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Брагінскі
Сельсавет: Хракавіцкі сельсавет
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2344
СААТА: 3203854106
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°34′44″ пн. ш. 30°22′40″ у. д. / 51.57889° пн. ш. 30.37778° у. д. / 51.57889; 30.37778Каардынаты: 51°34′44″ пн. ш. 30°22′40″ у. д. / 51.57889° пн. ш. 30.37778° у. д. / 51.57889; 30.37778
Сувіды на мапе Беларусі ±
Сувіды
Сувіды
Сувіды
Сувіды
Сувіды
Сувіды

Пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджваньня жыхары (83 сям'і) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Афіцыйна ліквідавана 20 жніўня 2008 году[3].

Гісторыя рэдагаваць

Карона Каралеўства Польскага рэдагаваць

 
Герб Побуг роду Канецпольскіх.

14 верасьня 1686 году лясьнічы Лаўрын з Бабчына пад прысягай паведаміў у Оўруцкім гродзкім судзе, што так з-за казакоў, як і з-за войска Вялікага Княства Літоўскага, зь вёскі Сувіды адыйшлі 6 дымоў (×6 — прыкладна 36 жыхароў)[4]. І гэта ці не найранейшая пісьмовая зьвестка пра паселішча[b].

28 чэрвеня 1687 году Сувіды названыя ў справе Оўруцкага гродзкага суда сярод паселішчаў часткі Брагінскага маёнтку ваяводзіча бэлзскага, каралеўскага палкоўніка Яна Канецпольскага, зруйнаваных працяглым (ад лістападу 1686 года да самых świątek zielonych) пастоем рэестравых казакоў запарозскага палкоўніка Паўла Апостала Шчуроўскага. У іх 8 пазасталых дварах (каля 48 жыхароў) разьмясьціліся 10 казакоў і 8 коней. Вяскоўцаў прымусілі справіць ажно 3 вазы, кожны з хамутом, раменнай шляёй, касой, сякерай, рыдлёўкай, біклагай, мазьніцай з двума гарцамі дзёгцю; зь іх выбралі здору 3 вядры, аўса 362 вядры, легуміны 12 вёдраў, 8 пар хустаў палатна на ўладкаваньне паходных шатроў, за порах, 15 кабаноў (wieprzow), 18 падсьвінкаў, 60 кур, за ўсё — 721 злоты[5].

Згодна з «Тарыфам падымнага падатку Оўруцкага павету 1734 г.», складзеным на падставе папярэдняй люстрацыі, вёска Сувіды (Sowidy) — у палове Брагінскага маёнтку, якую дагэтуль шмат гадоў трымаў у заставе ад паноў Канецпольскіх дорпацкі падкаморы пан Аляксандар Антоні Бандынэлі[6]. А. Бандынэлі спачыў у 1733 годзе і менавіта тады князь Міхал Сэрвацы з старэйшай галіны і апошні ў родзе Вішнявецкіх ці не ўпершыню падпісаўся як «hrabia... na Brahiniu»[7].

Наведвалі вёску Сувіды і гайдамакі[8]:

Тот же секунд-майор Галцов 25 августа 1750 г. рапортовал: «сего августа 25 дня писал к нему польского местечка Лоева, владельца конюшенного и ротмистра Антония Рокицкого местечка Брагина управитель шляхтич Верига, что сего августа против 25-го числа разбойников 12 ч-к, в ночи при селе Игрушине попа Павла Лазниченка разбили и двор огнем спалили, и жида разбили и огнем сожгли, а жидовку до смерти скололи; да в деревне Сувиде жида разбили, а жидовку огнем же зжгли и жиденка до смерти скололи, которое де село Игрушин и дер. Сувида разстоянием от Днепра против Любич с 15 верст»

На 1754 год з 26 двароў (×6 — прыкладна 156 жыхароў) вёскі Сувіды[c] Брагінскага маёнтку «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачваліся 4 злотыя і 1 грош, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 16 злотых і 4 грошы[9]. У тым жа годзе маёнтак Брагін быў куплены ў княгіні Эльжбэты, дачкі Міхала Сэрвацыя, Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім.

 
Герб Равіч паноў Ракіцкіх.

Перапісы габрэйскага насельніцтва 1765, 1778 і 1784 гадоў засьведчылі пражываньне ў Сувідах адпаведна 5, 2 і 2 гаспадароў, плацельшчыкаў пагалоўшчыны, прыналежных да Брагінскага кагалу[10].

Пад уладай Расейскай імпэрыі рэдагаваць

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Сувіды апынуліся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 г. у складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павету спачатку Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 г. Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[11]. З крыніцы, заснаванай на матэрыялах рэвізіі 1795 году, вядома, што вёскамі Пучын і Сувіды «по праву арендному» валодаў амсьціслаўскі падстолі Базыль Солтан[12].

Найноўшы час рэдагаваць

9 лютага 1918 годe, яшчэ да падпісанmня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Сувіды ў складзе Савіцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуліс ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гетмана Паўла Скарападзкага[13].

1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.

Насельніцтва рэдагаваць

  • 1986 год — жыхары (83 сям’і) пераселены.

Заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Не Палтава, як у С. В. Марцэлева[2]
  2. ^ Не з XVI ст., як пісаў С. В. Марцэлеў[2].
  3. ^ Назва перайначана ў Łowidy, чытай: Sowidy.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 110
  3. ^ «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (рас.)
  4. ^ Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. – Киев, 1886. С. 551
  5. ^ Архив ЮЗР. Ч. 3. Т. 2. Акты о казаках (1679—1716). — Киев, 1868. С. 152
  6. ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 283—285
  7. ^ Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией. – Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
  8. ^ Исторические материалы из архива Киевского губернского правления. Выпуск 5. / Сост. ред. неофициальной части Ал. Андриевский. — Киев, 1883. С. 30
  9. ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 187
  10. ^ Архив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. – Киев, 1890. С. 302, 392, 711
  11. ^ Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. – Т. 6. Кн. 1. – Мінск: БелЭн, 2001. C. 181–182
  12. ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 72
  13. ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85

Літаратура рэдагаваць