Кашталяны амсьціслаўскія
(Перанакіравана з «Кашталян амсьціслаўскі»)
Кашталян амсьціслаўскі — мясцовы ўраднік у Амсьціслаўскім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага. Урад кашталяна зьяўляўся другім паводле значнасьці пасьля ваяводы.
Па Люблінскай уніі (1569) засядаў у Сэнаце Рэчы Паспалітай, дзе займаў месца па холмскім і перад эльблёнскім кашталянамі.
Кашталянамі амсьціслаўскімі былі[1]:
- Іван Саламярэцкі (1566—1578)
- Станіслаў Нарушэвіч (1580—1588)
- Сямён Война (1588—1599)
- Сокал Война (1599—1603)
- Ян Мялешка (1603—1610)
- Фёдар Лукомскі (1610—1611)
- Канстантын Галоўчынскі (1611—1620)
- Сымон Самуэль Сангушка (1620—1621)
- Крыштап Міхал Друцкі-Саколінскі (1623—1625)
- Канстантын Палубінскі (1624—1633)
- Пётар Пац (прызначаны 14.3.1633, аднак ўраду не прыняў)
- Ян Фэлікс Агінскі (1633—1640)
- Мікалай Абрамовіч (1640—1643)
- Ян Каменскі (1643—1644)
- Багдан Статкевіч (1644—1646)
- Ян Яўстах Касакоўскі (1646—1649)
- Крыштап Цеханавецкі (1653—1659)
- Ян Антоні Друцкі-Саколінскі (1659—1662)
- Станіслаў Белазор (1662—1666)
- Павал Рушкоўскі (1667—1702)
- Міхал Шпілеўскі (прызначаны 10.5.1702, але памёр не прыняўшы ўраду)
- Мар'ян Караль Агінскі (1703)
- Міхал Камінскі (1703—1715)
- Канстантын Бэнэдыкт Бжастоўскі (1715—1722)
- Крыштап Дамінік Пузына (1722—1730)
- Самуэль Лазовы (1730—1738)
- Станіслаў Юры Агінскі (1738—1740)
- Юзэф Шчыт-Неміровіч (1740—1745)
- Антоні Міхал Пузына (1746—1752)
- Ян Забела (1752—1761)
- Юзэф Тышкевіч (1761—1775)
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) тэрыторыя Амсьціслаўскага ваяводзтва адыйшла да Расейскай імпэрыі, аднак урад кашталяна амсьціслаўскага захоўваўся ў Вялікім Княстве Літоўскім да 1795 (з 1793 году пасада кашталяна амсьціслаўскага была ўжо не сэнатарскай, а толькі ганаровай).
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Вячаслаў Насевіч. Мсціслаўскае ваяводства // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 321.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Województwo mścisławskie // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. S. 777—778.