Станіслаў Замбржыцкі
Станіслаў Апалінар Замбржыцкі (па-польску: Stanisław Apolinary Zambrzycki; 1823 ці 1824; в. Вязынка, цяпер Маладэчанскі раён, Менская вобласьць, Беларусь — 1 кастрычніка 1907, Вязынка) — польска-беларускі паэт, этнограф, фальклярыст.
Станіслаў Апалінар Замбржыцкі | |
па-польску: Stanisław Apolinary Zambrzycki | |
Герб «Касьцеша» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1824 Вязынка, цяпер Маладэчанскі раён, Менская вобласьць, Беларусь |
Памёр | 1 кастрычніка 1907 Вязынка |
Род | Замбжыцкія |
Бацькі | Валенці Замбжыцкі Юзэфа Ясенская |
Жонка | Алімпія Чэкатоўская |
Дзеці | Юзэф Зыгмунт Лукаш Замбжыцкі (1861-1948), Марыя Замбжыцкая |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | фальклярыст, этнограф, пісьменьнік |
Значныя творы | Гутарка Сталюка (Hutarka Staluka), Суд ката ў Вайтэлях (Sąd kota w Wojtelach), Карты (Karty) |
Біяграфічныя зьвесткі
рэдагавацьПаходжаньне
рэдагавацьСтаніслаў Замбржыцкі паходзіла са знакамітага роду Замбжыцкіх, якія валодалі землямі на Меншчыне й на тэрыторыі сёньняшняй Летувы. Радавым маёнткам Замбжыцкіх была Вязынка.
Бацька Станіслава Валенці, сын аршанскага судзьдзі Юзэфа, каля 1870 г. пакінуў родную Магілёўскую губэрню й у некалькіх кілямэтрах ад вытоку Вязынкі — прытока Ўдранкі, купіў два маёнткі: Вязынку з фальваркам Майхроўшчына й Гурновічы зь вёскай Сяледчыкі. Мясцовасьць была ўзгорыстая й даволі заросшая лесам, землі гліністыя. У Вязынцы ён збудаваў сядзібу[1]. На правым беразе ракі насупраць броду на тэрасе вышэй месца, якое затаплівала падчас вясеньніх разьліваў, адвёў тэрыторыю пад могілкі, якія абслугоўвалі тры бліжэйшыя вёскі; на левым беразе ён пабудаваў маленькую уніяцкую царкву, асьвечаную ў гонар сьв. Ежы (Юрыя)[2]. На храмавае сьвята 23 красавіка, сяляне прыходзілі здалёк. І магілы, і каплічку было відаць з вокнаў дому. Пахаваньні адпраўлялі на месцы. Да дня пахаваньня цела знаходзілася ў царкве, дзе звычайна сьпявалі пахвалы памерламу. У галоўныя сьвяты сьв. імшу праводзіў уніяцкі ксёндз з Заслаўя, дзе адбываліся хрысьціны й вясельлі. Пан Валенці сябраваў з Гаўдэнціем Канстантынам Вільчыньскім[3].
Жыцьцяпіс
рэдагавацьБацькамі Станіслава быў Валенці Замбжыцкі (памёр у 1831 годзе) й Юзэфа Ясенская, якія памёрлі, калі Станіслаў быў яшчэ падлеткам. Ажаніўся Станіслаў Замбржыцкі з Алімпіяй Чэкатоўскай, якая потым тсане хронай маці Янку Купалу. У 1877—1880 гг. быў арыштаваны расейскімі ўладамі. Вызваліць яго змагла жонка Алімпія з умовай, што два іх сыны пойдуць у кадэты[4]. Займаўся краязнаўствам, фальклёрам. Пісаў гістарычныя й сатырычныя творы на польскай і беларускай мовах. Паколькі быў інвалідам (была часткова паралізавана левая рука й нага), здаваў свой фальварак у арэнду. Пад уражаньнем ад дасьледаваньняў Адама Ганорыя Кіркора й Яўстахія Тышкевіча, ён асабліва цікавіўся курганамі. Замбржыцкі захапляўся вывучэньнем мясцовых курганаў і першым апісаў гарадзішча ў Вязынцы.[5].
Станіслаў Замбржыцкі пісаў па-польску й па-беларуску сатырычныя вершы ў алегарычна-эзопавым стылі з нейкіх выпадкаў — Гутарка Сталука, Малітва, Каляда, а таксама Суд Ката ў Вайтэлях, у якіх былі зашыфраваныя тонкія намёкі на ўладальнікаў суседніх маёнткаў, на прасьледаваньні палякаў на тэрыторыі, якую заняла Расейская імпэрыя, і крывавыя рэпрэсыі супраць беларусаў пасьля забароны уніяцкай царквы[6]. У Карце-легендзе ён прадстаўляе постаць пілігрыма, чалавека несагнутага, які хоча лепш весьці бадзячае жыцьцё, чым зьмяніць веру[7].
Творы на беларускай мове
рэдагаваць- Гутарка Сталюка (Hutarka Staluka)
- Суд ката ў Вайтэлях (Sąd kota w Wojtelach)
- Карты (Karty)
Сям’я
рэдагавацьБыў жанаты на Алімпіі Чэкатоўскай, якая была хроснай маці Янкі Купалы. Унучкай Станіслава й Алімпіі была Алімпія Сьвяневіч, вядомая этнографка, дасьледніца творчасьці Адама Міцкевіча[8].
Творчасьць
рэдагаваць- Stanisław Apolinary Zambrzycki Wiersze, z komentarzem Olimpii Swianiewiczowej, redaktorzy Maria Swianiewicz-Nagięć. — Pruszków: Oficyna Wydawnicza "Rewasz", 2022. — 294 с. — ISBN 978-83-8122-061-3
Бібліяграфія
рэдагаваць- Замбжыцкі Станіслаў Валянцінавіч / Г. А. Каханоўскі // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1985. — Т. 2.
- Замбжыцкі Станіслаў Валянцінавіч / Г. А. Каханоўскі // Янка Купала: Энцыклапедычны даведнік, Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1986.
- Генадзь Каханоўскі, Адчыніся, таямніца часу. Мн., 1984.
- Генадзь Каханоўскі, Аўтар знайшоўся // Літаратура і мастацтва. 1979. № 5.
- Мікола Хаўстовіч, Летапісец Вязынкі і яе наваколля, с. 171—221.
- Н. Тэйлар-Тэрлецка, Пранікненне ці сімбіёз культур? Двор Замбжыцкіх у Вязыні. Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы), Мінск, 2010. С. 197—202.
- Jan Zambrzycki Szmat czasu : wspomnienia. — Warszawa: Jan Zambrzycki, 2010. — Т. Wyd. 2. popr. — 286 с. — ISBN 978-83-931146-0-3
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Н. Тэйлар-Тэрлецка, Пранікненне ці сімбіёз культур? Двор Замбжыцкіх у Вязыні. Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы), Мінск, 2010. С. 197.
- ^ Н. Тэйлар-Тэрлецка, Пранікненне ці сімбіёз культур? Двор Замбжыцкіх у Вязыні. Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы), Мінск, 2010. С. 197.
- ^ Н. Тэйлар-Тэрлецка, Пранікненне ці сімбіёз культур? Двор Замбжыцкіх у Вязыні. Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы), Мінск, 2010. С. 197.
- ^ Мікола Хаўстовіч, Летапісец Вязынкі і яе наваколля, с. 175—177.
- ^ Янка Купала: Энцыкл. даведнік. — Мн., БелСЭ, 1986. — Артыкул «Замбржыцкі» — С. 239.
- ^ Н. Тэйлар-Тэрлецка, Пранікненне ці сімбіёз культур? Двор Замбжыцкіх у Вязыні. Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы), Мінск, 2010. С. 197—198.
- ^ Н. Тэйлар-Тэрлецка, Пранікненне ці сімбіёз культур? Двор Замбжыцкіх у Вязыні. Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы), Мінск, 2010. С. 198.
- ^ Н. Тэйлар-Тэрлецка, Пранікненне ці сімбіёз культур? Двор Замбжыцкіх у Вязыні. Навагрудчына ў гістарычна-культурнай спадчыне Еўропы (да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы) С. 197.