Снайпэрская вінтоўка Драгунова

7,62-мм снайпэрская вінтоўка Драгунова (СВД, Індэкс ГРАУ — 6В1) — саманабойная снайпэрская вінтоўка, распрацаваная ў 1957—1963 роках ґрупаю канструктараў пад кіраўніцтвам Яўгена Драгунова і прынятая на ўзбраеньне Савецкае Арміі 3 ліпеня 1963 року разам з аптычным прыцэлам ПСО-1[2][4][5].

Снайпэрская вінтоўка Драгунова

СВД (згары) ды СВДС (зьнізу)
Тып снайпэрская вінтоўка
Краіна паходжаньня СССР
Гісторыя выкарыстаньня
Пэрыяд выкарыстаньня 1963 — дагэтуль
Выкарыстаньне гляд. Краіны-эксплюатанты
Войны * Вайна ў Віетнаме
Гісторыя вытворчасьці
Канструктар Яўген Драгуноў
Дата стварэньня 1958—1963 рокі
Вытворца Іжэўскі машынабудавальны завод
Вытворчасьць 1963 — дагэтуль
Мадыфікацыі гляд. Варыянты
Характарыстыкі
Вага 4,3 (СВД, раньні выпуск, без багнета, з аптычным прыцэлам, ненабітым набойнікам ды шчакой прыклада)[1]

4,5 (СВД, сучасны варыянт, без багнета, з аптычным прыцэлам, ненабітым набойнікам ды шчакой прыклада)[2]
4,68 (СВДС з аптычным прыцэлам ды ненабітым набойнікам)[3]
0,21 (набойнік)[1]
0,26 (багнет бяз похваў)[1]
0,58 (прыцэл ПСО-1)[1]

Даўжыня 1225 (СВД без багнета)[1]

1370 (СВД з багнетам)[1]
1135/875 (СВДС з разгорнутым/згорнутым прыкладом)[3][4]

Даўжыня ствала 620 (СВД, агульная)[1][5]

547 (СВД, наразная частка)[1]
565 (СВДС)[4]

Шырыня 88[2]
Вышыня 230[2]

Патрон 7,62×54 мм R[4][5]
Калібр 7,62[2][4][5]
Ствалы паваротная засаўка, адвод парахавых ґазаў[4][5]
Хуткастрэльнасьць 30 (баявая)[1][4]
Пачатковая
хуткасьць кулі:
830 (СВД)[1][2]
810 (СВДС)[3][4]
Прыцэльная
далёкасьць
1200 (адчынены прыцэл)[1][2][4][5]
1300 (аптычны прыцэл)[1][2][4][5]
300 (начныя прыцэлы НСПУМ й НСПУ-3)[2]
Найбольшая
далёкасьць
1200 (прыцэльная)
[1]
Від боясілкаваньня скрынчаты набойнік на 10 набояў[1][4]
Прыцэл адчынены сэктарны (рэзэрвовы), даўжыня прыцэльнае лініі — 587 мм[1], маецца мацаванне для ўсталяваньня аптычных (напрыклад, ПСО-1) або начных (напрыклад, НСПУ-3 або НСПУМ) прыцэлаў[2]

Боепрыпасы й камплектацыя

рэдагаваць

Для стральбы з СВД ужываюцца вінтовачныя набоі 7,62×54 мм R ззвычайнымі, трасуючымі й бранябойна-запальнымі кулямі, снайпэрскія набоі 7Н1, снайпэрскія бранябойныя 7Н14; можа таксама страляць набоямі з экспансыўнымі кулямі JHP ды JSP. Агонь з СВД вядзецца адзінкавымі стрэламі. Падача набояў пры стральбе вырабляецца з скрычнатага набойніка ёмістасьцю 10 набояў. На дульнай частцы рулі мацуецца полымятушыльнік зь пяцьцю падоўжнымі прарэзамі, што маскуе стрэл ды засьцерагае ад забруджваньня рулі.

Наяўнасьць ґазавага рэґулятара для зьмены хуткасьцяў адкату рухомых часткаў забясьпечвае надзейнасьць вінтоўкі падчас працы.

Дробнасэрыйна для СВД вырабляўся тактычны глушнік-полымятушыльнік, вядомы як ТГП-В[6], распрацаваны НВА «Адмысловая Тэхніка й Сувязь», з мацаваньнем надштатнага полымятушыльніка, аднак ягоная эфэктыўнасьць была досыць спрэчнаю.

Прынцып дзеі

рэдагаваць
 
Рульная скрынка СВДС буйным плянам

Пры стрэле частка парахавых ґазаў, што прытрымліваецца за куляб, накіроўваецца праз ґазаадводную адтуліну ў сьценцы рулі ў ґазавую камэру, цісьне на пярэднюю сьценку ґазавага поршня і адкідвае поршань з штурхачом, а разам зь імі і засаўную раму ў задняе становішча.

Пры адыходзе засаўное рамы назад засаўка адчыняе канал рулі, здабывае з патроньніка набойніку й выкідвае яе з рульнае скрынкі вонкі, а засаўная рама сьціскае зваротную спружыну ды напяцае цынгель (ставіць яго на напяцьцё аўтаспуску).

У пярэдняе становішча засаўная рама з засаўкаю вяртаецца пад дзеяю зваротнага мэханізму, засаўка заразом дасылае чарговы набой з набойніка ў патроньнік ды зачыняе канал рулі, а засаўная рама выводзіць шаптала аўтаспуску з-пад напяцьця аўтаспуску цынгеля і цынгель становіцца на баявое напяцьцё. Замыканьне засаўкі ажыцьцяўляецца яго паваротам налева і заходам баявых выступаў засаўкі ў выразы рульнае скрынкі.

Каб зрабіць чарговы стрэл неабходна адпусьціць спускавы гачок і націснуць на яго зноў. Пасьля вызваленьня спускавога гачка цяга прасоўваецца наперад і яе зачэп заскоквае за шаптала, а пры націску на спускавы гачок зачэп цягі паварочвае шаптала й разьядноўвае яго з баявым напяцьцём цынгеля. Цынгель, паварочваючыся на сваёй восі пад дзеяю баявое спружыны, наносіць удар па ўдарніке, а апошні прасоўваецца наперад і вырабляе накол капсюля-запальнік набоя. адбываецца стрэл.

Пры стрэле апошнім набоям, калі засаўка адыдзе назад, падавач набойніка падымае дагары супын засаўкі, засаўка ўпіраецца ў яго і засаўная рама спыняецца ў заднім становішчы. Гэта ёсьць сыґналам таго, што трэба зноў набіць вінтоўку.

Адлегласьці стральбы

рэдагаваць

Калі СВД прымалі на ўзбраеньне, снайпэрскага набоя да яе яшчэ не было, таму паводле «настаўленьня па стралковай справе» кучнасьць стральбы вінтоўкі перавяраецца стральбою звычайнымі набоямі з кулямі з сталёвым стрыжнем і лічыцца нармалёваю, калі пры стральбе чатырма стрэламі з становішча лежачы на адлегласьць 100 м ўсе чатыры прабоіны зьмяшчаюцца ў кола дыямэтрам 8 см[1].

У 1967 годзе на ўзбраеньне быў прыняты снайпэрскі набой 7Н1. Пры стральбе гэтым набоям расьсейваньне складае (у залежнасьці ад кроку нарэзаў) ня больш за 10—12 см на адлегласьці 300 м[7].

Першапачаткова СВД выпускалася з крокам нарэзаў рулі ў 320 мм, што аналяґічны спартовай зброі і забясьпечвае найлепшую кучнасьць стральбы. Аднак з такім крокам расьсейваньне бранябойна-запальных куляў Б-32 павялічваецца ў два разы. У выніку ў 1975 годзе было вырашана зьмяніць крок нарэзаў на 240 мм, што пагоршыла кучнасьць стральбы на 25 % (пры стральбе звычайнымі набоямі на адлегласьць 100 м, дапушчальны дыямэтар кола трапленьня павялічыўся з 8 см да 10 см).
Цікава, што апошняе дапоўненае выданьне «Настаўленьня па стралковай справе» для СВД выйшла ў 1967 годзе. Усе наступныя выданьні — 1971, 1976 ды 1984 гадоў былі стэрэатыпнымі копіямі выданьня 1967 року. Таму ў «Навучаньні» нічога ня сказана ані пра снайпэрскі набой, ані пра зьмену кроку нарэзаў.

Адлегласьць простага стрэлу складае[1]:

  • па галаўной постаці, вышынёю ў 30 см — 350 м,
  • па грудной постаці, вышынёю ў 50 см — 430 м,
  • па рухаючайся постаці, вышынёю ў 150 см — 640 м.

Прыцэл ПСО-1 разьлічаны на стральбу да 1300 мэтраў. Звычайна лічыцца, што на такой адлегласьці можна эфэктыўна страляць толькі па ґрупавой мэце, або весьці хвалюючы агонь. Аднак у 1985 годзе ў Аўґаністане снайпэр 345-га ґвардзейскага парашутна-дэсантнага палка Ўладзімер Ільін застрэліў душмана з адлегласьці ў 1350 мэтраў. Гэта рэкорд ня толькі для СВД, але і наогул для вінтоўкаў калібра 7,62 мм.

Галоўнаю складанасьцю пры стральбе на вялікія адлегласьці ёсьць памылкі падрыхтоўкі зыходных зьвесткаў для стральбы (гэта справядліва для ўсіх снайпэрскіх вінтоўкаў). На адлегласьці 600 мэтраў сярэдняя памылка па вышыні (у вызначэньні адлегласьці, роўнай 0,1% адлегласьці) — 63 см, сярэдняя памылка ў бакавым кірунку (вызначэньне хуткасьці бакавога ветру, роўнай 1,5 м/с) — 43 см. Для параўнаньня, сярэдняе адхіленьне расььейваньня куляў для найлепшых снайпэраў для 600 м — па вышыні 9,4 см, бакавое 8,8 см[8].

Вядомыя выпадкі вядзеньня агню з СВД па паветраных мэтах (так, 12 лістапада 1989 року ў вёсцы Сан-Міґель партызанам ФНВФМ быў зьбіты рэактыўны штурмавік Cessna A-37B ВПС Сальвадору — куля трапіла ў лётчыка, пасьля чаго лятак страціў кіраваньне і разьбіўся[9][10]) ды БПЛА (ірацкія паўстанцы, што заяўлялі пра зьнішчэньне з СВД амэрыканскіх малых выведвальных БПЛА RQ-11 Raven[11]).

Дакладнасьць па МОА пры стральбе набоям 7Н1 у вінтоўкаў з крокам нарэзаў 320 мм — 1,04; у вінтоўкаў з крокам нарэзаў 240 мм — 1,24.

Варыянты

рэдагаваць
  • СВДС — варыянт СВД для паветрана-дэсантных войскаў з прыкладам, што можа згортвацца і скарочанаю, але патоўшчанаю руляю; створаны ў 1991 годзе, прыняты на ўзбраеньне ў 1995 годзе[4].
  • СВС — варыянт СВД з кампаноўкаю булпап.
  • СВДБ — буйнакалібарны варыянт СВД пад набой 9,3×64 мм з аналяґічным, як у СВДС прыкладам.
  • ТСВ-1 — трэнавальная вінтоўка пад набой .22 Long Rifle, распрацаваная Яўгенам Драгуновым для першапачатковага навучаньня снайпэраў. Фактычна самастойная зброя, толькі паўтарае ў агульных рысах вонкавы выгляд СВД.
  • СВДМ — вывешаная руля; крок нарэзаў зноў зроблены 320 мм (як да 1975 року); даданая плянка Пікатыні ды здымныя сошкі[12].
  • Тыгр — паляўнічы карабін, вырабляецца ў некаторых варыянтах выкананьня.
  • Застава М91 — снайпэрская вінтоўка вытворчасьці «Zastava Arms»[13].

Краіны-эксплюатанты

рэдагаваць
 
Ґеаґрафія распаўсюджаньня СВД
 
Снайпэр 4-е асобнае танкавае брыґады з СВД
 
Украінскі марскі пяхотнік з СВД у Шатляндыі
 
Вугорскі жаўнер з СВД
  1. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Настаўленьне па стралковай справе 7,62-мм снайпэрская вінтоўка Драгунова (СВД), Масква, Воениздат, 1984
  2. ^ а б в г д е ё ж з і Апісаньне СВД на сайце ААТ «НПО «Ижмаш».
  3. ^ а б в Апісаньне СВДС на сайце ААТ «НПО «Ижмаш».
  4. ^ а б в г д е ё ж з і к л Апісаньне СВДС на сайце канцэрну «Калашнікаў»
  5. ^ а б в г д е ё Апісаньне СВД на сайце канцэрну «Калашнікаў»
  6. ^ Глушнікі (ПБС).
  7. ^ Уладзіслаў Дваранінаў НЕКАЛЬКІ СЛОВАЎ ПРА СНАЙПЭР-НАБОЙ : часопіс. — Солдат удачи, 2000. — № 8. — С. 40, 41.
  8. ^ Табліцы стральбы па наземных мэтах з стралковае зброі калібраў 5,45 ды 7,62 мм. Военное издательство, Масква, 1977
  9. ^ Баі ў Сальвадоры — Авіяцыя ў лякальных канфліктах // skywar.ru
  10. ^ El Salvador, 1980—1992 // acig.org
  11. ^ UAV plane shot down with a SVD Sniper // LiveLeak.com
  12. ^ Снайпэрская вінтоўка СВДМ
  13. ^ Snajperska puška M91 / афіцыйны сайт «Zastava Arms»
  14. ^ а б в Miller, David (2001). The Illustrated Directory of 20th Century Guns. Salamander Books Ltd. ISBN 1-84065-245-4.
  15. ^ The World Defence Almanac 2006, page. 95, Mönch Publishing Group, Bonn 2006
  16. ^ а б в г д е ё ж з і к Jones, Richard D. Jane’s Infantry Weapons 2009/2010. Jane’s Information Group; 35 edition (January 27, 2009). ISBN 978-0-7106-2869-5.
  17. ^ Dàn súng bắn tỉa đa dạng của lực lượng vũ trang Việt Nam
  18. ^ DefenseImagery.mil | Find Imagery
  19. ^ Chávez’s Bid for Russian Arms Pains U.S. Retrieved on September 21, 2008.
  20. ^ Lieutenant General R.K. Jasbir Singh Indian Defence Yearbook. — Індыя: С. 388–391. — ISBN 978-8186857113
  21. ^ Small Arms (Infantry Weapons) used by the Anti-Coalition Insurgency.
  22. ^ Архіваваная копія Праверана 2010-05-18 г. Архіўная копія ад 2011-07-17 г.
  23. ^ John Walter Rifles of the World. — 2006. — С. 100–101. — ISBN 0896892417
  24. ^ Richard Jones Jane's Infantry Weapons 2009-2010. — 2009. — С. 897. — ISBN 0710628692
  25. ^ а б Type 79/85 Sniper Rifle.
  26. ^ а б 7.62 mm SNIPPING RIFLE.
  27. ^ NDM-86. Retrieved on September 21, 2008.
  28. ^ NDM86.
  29. ^ Кубінская снайпэрская вінтоўка UIM Mambi III
  30. ^ Dragunov dot net - SVD rifles in use in Europe Праверана 2013-02-06 г. Архіўная копія ад 2013-02-11 г.
  31. ^ Ministerstvo obrany SR :: Profesionál, 20. septembra 2007(недаступная спасылка)
  32. ^ Архіваваная копія Праверана 2010-05-18 г. Архіўная копія ад 2008-08-11 г.
  33. ^ The Finnish Defence Forces 7.62 TKIV Dragunov
  34. ^ 7,62mm odstřelovačská puška vzor 63 Dragunov (modifikace) // RUČNÍ ZBRANĚ AČR. Ministerstvo obrany České republiky — AVIS, 2007 ISBN 978-80-7278-388-5 С. 30—33

Літаратура

рэдагаваць
  • Панамароў Ю. Нараджэньне леґенды: гісторыя стварэньня СВД (Частка I)  (рас.) : часопіс. — Калашников, 2015. — № 10. — С. 16—23.
  • Драгун М. Шлях да перамогі: гісторыя «нараджэньня» СВД  (рас.) : часопіс. — Мир оружия, 2006. — № 22. — С. 14—21.
  • Панамароў Ю. СВД. Постскрыптум  (рас.) : часопіс. — Калашников, 2005. — № 03. — С. 80—83.