Сетча

вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Се́тча[1] (таксама сустракаецца Се́чча[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавету.

Сетча
трансьліт. Sietča
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Дукорскі
Насельніцтва: 125 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Паштовы індэкс: 222821
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°32′57″ пн. ш. 27°57′19″ у. д. / 53.54917° пн. ш. 27.95528° у. д. / 53.54917; 27.95528Каардынаты: 53°32′57″ пн. ш. 27°57′19″ у. д. / 53.54917° пн. ш. 27.95528° у. д. / 53.54917; 27.95528
Сетча на мапе Беларусі ±
Сетча
Сетча
Сетча
Сетча
Сетча
Сетча
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Знаходзіцца за 18 км на ўсход ад горада Мар’іна Горка, 3 км ад чыгуначнай Новае Сяло на лініі МенскАсіповічы.

Гісторыя

рэдагаваць

У другой палове XIX — пач. XX ст. у Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. Паводле перапісу 1897 году дзейнічалі прыпісная царква і хлебазапасны магазын.

Вясной 1907 году адбылося сялянскае хваляваньне. Арганізатарам выступленьня быў Ільля Кудзелька. 2 траўня ў маёнтак прыбыў атрад коннай паліцыі. Адбылася сутычка паміж сялянамі і паліцэйскімі, якія прымянілі агнястрэльную зброю, паранілі 6 удзельнікаў хваляваньня (аднаго з іх сьмяротна). Некалькі чалавек было арыштавана. У хваляваньнях удзельнічала 500 сялян.

У 1910 годзе адкрыта народная вучэльня.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасьля рэвалюцыі вучэльня пераўтворана ў працоўную школу 1-ай ступені, у якой на 1922 год было каля 100 вучня, працавала 2 настаўніка. На 1933 год быў створаны калгас «Сетча», працавала кузьня.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Да 28 траўня 2013 году вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавету[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1897 год — 112 двароў, 715 жыхароў
  • Пачатак ХХ — 137 двароў, 892 жыхары
  • 1917 год — 100 двароў, 502 жыхары
  • 2002 год — 92 двары, 158 жыхароў
  • 2009 год — 125 чалавек[3]
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (рас.)
  3. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі