Саборны пляц (Магілёў)

пляц у Магілёве (Беларусь)

Саборны пляц, або Саборная плошча — колішніі асамбль ў Магілёве, які існаваў на месцы сучаснага пляцу перад гасьцініцай «Дняпро» у канцы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзяў.

Саборны пляц у XVIII ст.

Створаны па праекце М. Львова і В. Стасава ў форме эліпсу. У цэнтры пляцу знаходзіўся Сабор Сьвятога Ёсіфа, паабапал якога — аднапавярховыя флігелі зь вежамі — ратондамі, злучаныя з саборам цагляным мурам з мэталічнай ажурнай рашоткай. У 1780 годзе насупраць сабору была пабудавана трыюмфальная арка ў гонар сустрэчы ў Магілёве расейскай імпэратрыцы Кацярыны II з аўстрыйскім імпэратарам Ёзэфам II.

У 1820-я—1830-я гады па праекце Стасава быў узьведзены будынак манежу, за ім разьбіты сквер. Пляц быў галоўным кампазыцыйным ядром гораду.

У 1938 г. Ёсіфаўскі сабор быў узарваны, на яго месцы пазьней была пабудаваная гасьцініца «Дняпро». Ад саборнага пляцу перад царквой захавалася толькі трыюмфальная арка, якая пасьля Вялікай Айчыннай вайны была перароблена пад арку ў гонар ваенных часьцей, якія вызвалялі Магілёў у 1944 г.

Літаратура

рэдагаваць
  • Республика Беларусь : энциклопедия : [в 6 т.] / редколлегия: Г.П.Пашков (главный редактор) [и др.]. — Т. 5.