Сіньцьзян-Уйгурскі аўтаномны раён
Сіньцьзя́н (па-кітайску: 新疆, піньінь: Xīnjiāng, [ɕíntɕjɑ́ŋ]; па-ўйгурску: شىنجاڭ, лац.: Shinjang), афіцыйна — Сіньцьзя́н-Уйгу́рскі аўтаномны раён (па-кітайску: 新疆维吾尔自治区, піньінь: Xīnjiāng Wéiwú'ěr Zìzhìqū; па-ўйгурску: شىنجاڭ ئۇيغۇر ئاپتونوم رايونى, трансьл.: Shinjang Uyghur Aptonom Rayoni) — аўтаномны раён на крайнім паўночным захадзе Кітайскай Народнай Рэспублікі. Частка тэрыторыі Сіньцзяну на поўнач ад гораў Цянь-Шаню завецца Джунгарыя (ад манг. Зүүнгар — «левая рука»; калм. Зүн Һар; каз. Жоңғария; кырг. Жуңгарстан; кіт. 準噶爾 (Чжуньгаэр); уйг. Җуңғар ойманлиғи/جۇڭغار ئويمانلىغى). Гістарычна гэты край называўся Ўсходнім Туркестанам, і гэтай назьве дагэтуль сьледуюць многія прадстаўнікі карэннага цюрскамоўнага насельніцтва.
Сіньцьзян-Уйгурскі аўтаномны раён | |
кіт. 新疆维吾尔自治区 уйг. شىنجاڭ ئۇيغۇر ئاپتونوم رايونى | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Кітай |
Статус | аўтаномны раён |
Адміністрацыйны цэнтар | Урумчы |
Улучае | 14 акругаў, 99 паветаў, 1005 воласьцяў |
Найбольшы горад | Урумчы |
Дата ўтварэньня | 1 кастрычніка 1955 |
Губэрнатар | Нур Бэкры |
Сакратар КПК | Чжан Чуньсянь |
Насельніцтва (2010) | 21 813 334 чал.[1] (25-е месца) |
Шчыльнасьць | 13 чал./км² (29-е месца) |
Нацыянальны склад | уйгуры, хань, казахі, хуэй, кыргызы, манголы, дунсян, памірскія народы, сібо |
Плошча | 1 664 900[2] км² (1-е месца) |
Месцазнаходжаньне Сіньцьзян-Уйгурскага аўтаномнага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | CN-65 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Сталіцай Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёну зьяўляецца места Ўрумчы, адносна малады горад, асабліва ў параўнаньні з гарадамі з багатым гістарычным мінулым — гістарычнай сталіцай краю Кашгарам або Яркандам, Кульджай ці Турфанам. Іншымі славутасьцямі Сіньцьзяну зьяўляюцца гарады Шыхэцы, прадмесьце Ўрумчы Чандзі, горад нафтавікоў Карамай, Алтай — казаскі горад ля падножжа аднайменнага горнага ланцугу, Корла, Хамі, Манас, Аксу і Хатан — старажытны горад на поўдні Тарымскай нізіны.
Гаспадарка
рэдагавацьКрыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт (кіт.)
- Tianshannet: Сіньцзян, адміністрацыйны падзел (рас.)