Джунгарыя (ад манг. Зүүнгар — «левая рука»; калм. Зүн Һар; каз. Жоңғария; кірг. Жуңгарстан; кіт. 準噶爾 (Джуньгаэр); уйг. Җуңғар ойманлиғи/جۇڭغار ئويمانلىغى) — геаграфічны рэгіён на паўночным захадзе Кітайскай Народнай Рэспублікі, што адпавядае паўночнай палове Сіньцзяна. Ягоная плошча складае прыблізна 777 000 км², а тэрыторыя рэгіёну ўваходзіць у склад Сіньцзяну і часткова ўключае Заходнюю Манголію і Ўсходні Казахстан. Раней тэрмін датычыўся шырэйшай тэрыторыі, абсяг якой залежаў ад палітычных межаў.

Джунгарыя і Тарымскі басэйн (Такламакан) падзяляюцца горамі Цянь-Шаню

Асноўныя месты — Урумчы, Інін і Карамаі.

Насельніцтва рэдагаваць

Насельніцтва складаецца з казахаў, кіргізаў, манголаў, уйгураў ды кітайцаў-ханьцаў. Пасьля 1953 году меў месца масавы прыток кітайцаў-ханьцаў для працы на водных аб’ектах і прамысловых праектах, асабліва на нафтавых радовішчах Карамай.