Урумчы
горад у Кітаі
Уру́мчы (па-ўйгурску: ئۈرۈمچی) — гарадзкая акруга ва Ўйгурскім аўтаномным раёне КНР, месца знаходжаньня ўраду аўтаномнага раёну. Частае найменьне ў некітайскіх крыніцах «горад Урумчы» адносіцца да чатырох цэнтральных раёнаў гарадзкой акругі.
Урумчы | |
ئۈرۈمچى شەھىرى | |
Мясцовая назва: | ئۈرۈمچى شەھىرى |
Краіна: | Кітай |
Кіраўнік: | Ilham Sabir[d] і Memtimin Qadir[d] |
Плошча: | 13 783,1 км² |
Вышыня: | 800 м н. у. м. |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 4 054 369 чал. |
шчыльнасьць: | |
Тэлефонны код: | 991 |
Паштовы індэкс: | 830000 |
Нумарны знак: | 新A |
Геаграфічныя каардынаты: | 43°49′21″ пн. ш. 87°36′45″ у. д. / 43.8225° пн. ш. 87.6125° у. д.Каардынаты: 43°49′21″ пн. ш. 87°36′45″ у. д. / 43.8225° пн. ш. 87.6125° у. д. |
Урумчы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.urumqi.gov.cn/ |
Урумчы зьяўляецца найбольш аддаленым ад мора буйным горадам у сьвеце. Разьмешчаны на паўночных схілах Цянь-Шаня. У эканоміцы пераважаюць нафтавая, тэкстыльная й мэталюргічная прамысловасьць. Таксама ва Ўрумчы разьмешчаны самы буйны ў Кітаі цэнтар ветраной энэргіі. Урумчы разьмешчаны на чыгунцы Алматы-Пэкін. Міжнародны аэрапорт.