Сярэдняя Азія — Кітай
Сярэ́дняя А́зія — Кіта́й — газаправод ад Туркмэністана да Кітайскай Народнай Рэспублікі (Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён), адчынены 21 сьнежня 2009 году. На час адкрыцьця зьяўляўся найдаўжэйшым у сьвеце. Яго працягласьць складае 7 тыс. кілямэтраў, зь якіх 1833 км пралягаюць праз Туркмэністан, Узбэкістан і Казахстан. Будаўніцтва за кошт кітайскага боку першай часткі трубаправода гадавой магутнасьцю 6 мільярдаў кубамэтраў высілкамі 8 тыс. чалавек цягнулася 2 гады і 3 месяцы. Прыродны газ пастаўляецца пераважна з туркмэнскага залежа Паўднёвы Ёлатан, запасы якога сягаюць 14 трыльёнаў кубамэтраў (5-ае найбуйнейшае газарадовішча сьвету)[1]. У верасьні 2011 г. гадавая прапускная здольнасьць трубаправода ў выніку ўводу наступнай яго часткі ўжо сягала 30 млрд кубамэтраў[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Міхаіл Бацян. Газаправод «Сярэдняя Азія — Кітай». Хто выйграў і хто прайграў // Зьвязда : Газэта. — 23 сьнежня 2009. — № 243 (26601). — С. 11. — ISSN 1990-763x.
- ^ У Банго наведаў аддзел кампаніі CNPC, які адказвае за газаправод паміж Кітаем і Узбэкістанам // Міжнароднае радыё Кітая, 22 верасьня 2011 г. Праверана 21 чэрвеня 2013 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |