Рэпішча (Пухавіцкі раён)
Рэ́пішча[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавету.
Рэпішча | |
трансьліт. Repišča | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Пухавіцкі |
Насельніцтва: | 0 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°33′29″ пн. ш. 28°29′39″ у. д. / 53.55806° пн. ш. 28.49417° у. д.Каардынаты: 53°33′29″ пн. ш. 28°29′39″ у. д. / 53.55806° пн. ш. 28.49417° у. д. |
± Рэпішча |
Знаходзіцца за 23 км на ўсход ад горада Мар’іна Горка, 23 км ад чыгуначнай Пухавічы Рудзенск на лініі Менск—Асіповічы.
Гісторыя
рэдагавацьУ пачатку 20 стагодзьдзя ваколіца Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У 1933 годзе існаваў саўгас «Рэпішча», працаваў паравы млын, сталярная майстэрня, малочны завод, кузьня.
З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.
Да 29 чэрвеня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Чырвонакастрычніцкага сельсавету[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1917 год — 34 двары, 208 жыхароў
- 2002 год — 6 двароў, 3 жыхары
- 2009 год — 0 чалавек[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (рас.)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі