Рэжыца
Рэ́жыца (па-латыску: Rēzekne) — места ў Латвіі, на рацэ Рэжыцы. Адміністрацыйны цэнтар Рэжыцкага краю (не ўваходзіць у яго склад). Плошча 17,48 км². Насельніцтва на 2016 год — 31 216 чалавек. Знаходзіцца за 238 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі.
Рэжыца лац. Režyca | |||||
лат. Rēzekne | |||||
На Замкавай гары | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1773 | ||||
Краіна: | Латвія | ||||
Рэгіён: | Латгалія | ||||
Мэр: | Aleksandrs Bartaševičs[d] | ||||
Плошча: | 17,48 км² | ||||
Вышыня: | 158 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2016) | |||||
колькасьць: | 31 216 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1785,81 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +371 | ||||
Паштовы індэкс: | LV-46(01-06) | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 56°30′24″ пн. ш. 27°19′51″ у. д. / 56.50667° пн. ш. 27.33083° у. д.Каардынаты: 56°30′24″ пн. ш. 27°19′51″ у. д. / 56.50667° пн. ш. 27.33083° у. д. | ||||
Рэжыца | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.rezekne.lv/ |
Рэжыца — даўняе мястэчка гістарычных Інфлянтаў (Латгаліі). Да нашага часу тут захаваліся замак, саборная царква Раства Багародзіцы і Зялёная сынагога, помнікі архітэктуры XIII—XIX стагодзьдзяў.
Гісторыя
рэдагавацьРаньнія часы
рэдагавацьПаселішча ўзьнікла вакол латгальскай фартэцыі, якая існавала ў IX—XIII стагодзьдзях да ейнага зруйнаваньня Лівонскім Ордэнам. Рыцары гэтага Ордэну збудавалі новы замак (захаваліся руіны). Першы пісьмовы ўпамін пра Рэжыцу (ням. Rositten, Разы́тэн) датуецца 1285 годзе
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
рэдагаваць30 жніўня 1559 году Лівонскі ордэн перайшоў пад пратэктарат Вялікага Княства Літоўскага. У 1566 годзе Рэжыца ўвайшла ва ўтворанае Задзьвінскае княства. У 1677 годзе мястэчка ўвайшло ў склад Інфлянцкага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Рэжыца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, сьпярша ў Пскоўскай губэрні, з 1776 у Полацкай губэрні, а з 1802 — у Віцебскай губэрні. У 1772 годзе яна стала цэнтрам павету, а ў 1773 годзе атрымала статус места. На 1867 год у Рэжыцы быў 771 будынак (зь іх 14 мураваных), на 1884 год — 1397 будынкаў (148 мураваных). У 1917 годзе тут адбыўся Першы зьезд латышоў і латгалаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1918 годзе Рэжыцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Рэжыца ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі места Латвіі.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1837 год — 3 тыс. чал.; 1867 год — 7306 чал.; 1884 год — 10 580 чал., зь іх 810 каталікоў, 628 праваслаўных, 73 пратэстанты, 2490 раскольнікаў, 22 адзінаверцы, 7336 юдэяў і 1 мусульманін[3]; 1897 год — 10 795 чал.
- XX стагодзьдзе: 1925 год — 12 620 чал.; 1935 год — 13 139 чал.; 1989 год — 42 477 чал., зь іх латышоў 37,29%, расейцаў 55,04%, палякаў 2,75%, беларусаў 2,03%, украінцаў 1,58%, жыдоў 0,50%, летувісаў 0,24% і 0,58% іншай нацыянальнасьці
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 32 328 чал., зь іх латышоў 46,97% (у тым лік 37,24% латгальцаў), 46,49% расейцаў, 2,46% палякаў, 1,51% беларусаў, 1,17% украінцаў, 0,20% летувісаў, 0,17% жыдоў і 1,03% іншай нацыянальнасьці; 2016 год — 31 216 чал.
Адукацыя
рэдагавацьУ Рэжыцы працуюць 11 дашкольных установаў, 6 сярэдніх школаў (4 расейскія і 2 латыскія), каталіцкая сярэдняя школа, Польская дзяржаўная гімназія, Лягапэдычная школа-інтэрнат, Дзяржаўны каледж пагранічнай аховы, Рэжыцкі тэхнікум, Рэжыцкая вышэйшая школа, Рэжыцкая філія Балтыйскай міжнароднай акадэміі, Латгальская філія Латвійскай акадэміі мастацтваў, Рэжыцкая філія Рыскага інстытуту аэранавігацыі.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьДзее Музэй гісторыі і культуры Латгаліі.
Славутасьці
рэдагаваць- Замак (1285; руіны)
- Касьцёл Маці Божай Балеснай (1936)
- Катэдра Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (1888)
- Лютэранская царква Сьвятой Тройцы (1938)
- Помнік «Latgales Mara»
- Стараверская малельня Сьвятога Мікалая (1895)
- Сынагога Зялёная (1845)
- Царква саборная Раства Багародзіцы (1846)
Галерэя
рэдагаваць-
Руіны замка
-
Царква Раства Багародзіцы
-
Зялёная сынагога
-
Катэдра Найсьвяцейшага Сэрца Ісуса
-
Стараверская малельня
-
Лютэранская кірха
-
Касьцёл Маці Божай Балеснай
-
Помнік «Latgales Mara»
Асобы
рэдагаваць- Антонійс Спрынговічс — рыскі арцыбіскуп
- Юры Тынянаў — расейскі пісьменьнік, крытык, літаратуразнаўца
- Фрыдрых Эрмлер — савецкі кінарэжысэр, актор, сцэнарыст
- Івэта Апкална — латыская арганістка
- Уладзіслаўс Казлоўс — латыскі футбаліст
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās pagastu dalījumā»
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 20.
- ^ Manteuffel G. Rzeżyca // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 158.