Рэжыцкі замак

руіны сярэднявечнага замку ў цэнтры Рэжыцы
замак
Рэжыцкі замак
лат. Rēzeknes pils, ням. Burg Rositen
Рэшткі муру
Рэшткі муру
Краіна Латвія
Месцазнаходжаньне Рэжыца
Каардынаты 56°30′00″ пн. ш. 27°21′00″ у. д. / 56.5° пн. ш. 27.35° у. д. / 56.5; 27.35Каардынаты: 56°30′00″ пн. ш. 27°21′00″ у. д. / 56.5° пн. ш. 27.35° у. д. / 56.5; 27.35
Заснавальнік Вільгэльм фон Шаўэрбург
Дата заснаваньня 1285
Статус нацыянальны архітэктурны помнік Латвіі[d][1]
Стан руіны
Рэжыцкі замак на мапе Латвіі
Рэжыцкі замак
Рэжыцкі замак
Рэжыцкі замак
Рэжыцкі замак на Вікісховішчы

Рэжыцкі замак (па-латыску: Rēzeknes pils), гістарычна замак Разы́тэн (па-нямецку: Burg Rositen) — руіны сярэднявечнага замку ў цэнтры Рэжыцы (Латвія).

Гісторыя

рэдагаваць

Згодна з археалягічнымі дасьледваньнямі, на месцы замку ў IX—XII стагодзьдзях існавалі латгальскія драўляныя ўмацаваньні[2]. Мураваны замак быў заснаваны ў 1285 годзе лівонскім рыцарам Вільгэльмам фон Шаўэрбургам і быў адным зь першых умацаваных замкаў, пабудаваных крыжакамі ў Лівоніі.

За сваю гісторыю замак быў шматкрот разбураны і адбудаваны. Падчас Лівонскай вайны з 1577 па 1579 гады быў захоплены войскам Івана Жахлівага, а ў 1601 (Вайна Рэчы Паспалітай са Швэцыяй (1600—1611)) і 1625—1626 гадох (Паўночная вайна (1655—1660)) — швэдзкай арміяй[3]. У 1656 годзе быў цалкам разбураны, а ў 1660 г. адбудаваны як умацаваньне Інфлянцкага ваяводзтва. Зь цягам часу страціў ваеннае значэньне і з 1712 году знаходзіцца ў руінах.

  1. ^ а б Latvijas Vēstnesis (латыс.)Latvijas Vēstnesis, 1993.
  2. ^ Ellen Chivers Davies. A wayfarer in Estonia, Latvia and Lithuania. С.160
  3. ^ Valdis J. Zeps. The placenames of Latgola: a dictionary of East Latvian toponyms. — Baltic Studies Center, 1984.

Літаратура

рэдагаваць
  • Ellen Chivers Davies. A wayfarer in Estonia, Latvia and Lithuania. — R.M. McBride & company, 1937. — С. 160.
  • Valdis J. Zeps. The placenames of Latgola: a dictionary of East Latvian toponyms. — Baltic Studies Center, 1984. — ISBN 978-0-918375-00-1.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць