Рыбцы
Рыбцы́[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пярэжырскага сельсавету.
Рыбцы | |
трансьліт. Rybcy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Пярэжырскі |
Насельніцтва: | 135 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
Паштовы індэкс: | 222844 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°38′10″ пн. ш. 27°47′41″ у. д. / 53.63611° пн. ш. 27.79472° у. д.Каардынаты: 53°38′10″ пн. ш. 27°47′41″ у. д. / 53.63611° пн. ш. 27.79472° у. д. |
± Рыбцы |
Знаходзіцца за 27 км на паўночны захад ад горада Мар’іна Горка, чыгуначны прыпыначны пункт Рыбцы на лініі Менск—Асіповічы, каля шашы Рудзенск-Шацк.
Гісторыя
рэдагавацьНа пачатку ХХ ст. вёска ў Пярэжыцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У 1933 годзе быў створаны калгас «Трактарыст».
З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. У студзені 1943 г. вёска была спалена, забіта 108 жыхароў.
Насельніцтва
рэдагаваць- Пачатак ХХ ст. — 45 двароў, 387 жыхароў. Побач з вёскай 2 урочышчы з аднайменнай назвай, у 2 урочышчах 2 гаспадаркі, 44 жыхары
- 1917 год — 56 двароў, 362 жыхары, у 2 урочышчах 2 гаспадаркі, 12 жыхароў
- 1940 год — 80 двароў, 375 жыхароў
- 2002 год — 58 двароў, 145 жыхароў
- 2009 год — 135 чалавек[2]
Асобы
рэдагаваць- Пётар Касьцючык (1923—1945) — Герой Савецкага Саюзу [3].
- Аляксандар Чахоўскі — кандыдат біялягічных навук
- Іван Чахоўскі — вучоны-мэдык, доктар мэдыцынскіх навук, прафэсар[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі
- ^ Дорогами войны: Пуховичский район (рас.)
- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2 — С. 262.