Рудзішкі 1

вёска ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Ру́дзішкі 1[1]вёска ў Беларусі, каля ўтоку ракі Ашмянкі ў Вяльлю. Уваходзяць у склад Варнянскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Рудзішкі 1
лац. Rudziški 1
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Астравецкі
Сельсавет: Варнянскі
Насельніцтва: 1 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1591
СААТА: 4246804151
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°44′56″ пн. ш. 26°6′6″ у. д. / 54.74889° пн. ш. 26.10167° у. д. / 54.74889; 26.10167Каардынаты: 54°44′56″ пн. ш. 26°6′6″ у. д. / 54.74889° пн. ш. 26.10167° у. д. / 54.74889; 26.10167
Рудзішкі 1 на мапе Беларусі ±
Рудзішкі 1
Рудзішкі 1
Рудзішкі 1
Рудзішкі 1
Рудзішкі 1
Рудзішкі 1

Грода, Рода або Руда (Hrodo, Roda, Ruodo) — імя германскага паходжаньня[2].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].

Гісторыя

рэдагаваць

4 сакавіка 2014 году назву вёскі зьмянілі з Рудзішкі на Рудзішкі 1[6].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1999 год — 9 чалавек
  • 2010 год — 1 чалавек
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 62.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 886.
  3. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  4. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  6. ^ «О переименовании некоторых сельских населенных пунктов Островецкого района Гродненской области». Решение Островецкого районного Совета депутатов от 4 марта 2014 г. № 155(недаступная спасылка) (рас.)