Рудзішкі (хутар)

хутар у Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі

Ру́дзішкі[2] — хутар у Беларусі, на правым беразе ракі Вяльлі. Уваходзяць у склад Рытанскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Рудзішкі
лац. Rudziški
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Астравецкі
Сельсавет: Рытанскі
Насельніцтва: 0 чал. (2009)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1591
СААТА: 4246820251
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°49′6″ пн. ш. 25°51′24″ у. д. / 54.81833° пн. ш. 25.85667° у. д. / 54.81833; 25.85667Каардынаты: 54°49′6″ пн. ш. 25°51′24″ у. д. / 54.81833° пн. ш. 25.85667° у. д. / 54.81833; 25.85667
Рудзішкі на мапе Беларусі ±
Рудзішкі
Рудзішкі
Рудзішкі
Рудзішкі
Рудзішкі
Рудзішкі

Грода, Рода або Руда (Hrodo, Roda, Ruodo) — імя германскага паходжаньня[3].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].

Гісторыя

рэдагаваць

Да 31 сакавіка 2013 году ўваходзіў у склад Кемелішкаўскага сельсавету, які быў перайменаваны ў Рытанскі сельсавет[7].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2009 год — 0 чалавек[1]
  1. ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 71.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 886.
  4. ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  5. ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  6. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  7. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 (рас.)