Рудзішкі (вёска, Рытанскі сельсавет)
Ру́дзішкі[2] — вёска ў Беларусі, у міжрэччы Балацянкі і Вяльлі. Уваходзяць у склад Рытанскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Рудзішкі лац. Rudziški | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Астравецкі |
Сельсавет: | Рытанскі |
Насельніцтва: | 6 чал. (2009)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1591 |
СААТА: | 4246820246 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°51′57″ пн. ш. 25°56′24″ у. д. / 54.86583° пн. ш. 25.94° у. д.Каардынаты: 54°51′57″ пн. ш. 25°56′24″ у. д. / 54.86583° пн. ш. 25.94° у. д. |
± Рудзішкі |
Назва
рэдагавацьГрода, Рода або Руда (Hrodo, Roda, Ruodo) — імя германскага паходжаньня[3].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная «лінія Сафарэвіча» (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].
Гісторыя
рэдагавацьДа 31 сакавіка 2013 году ўваходзілі ў склад Кемелішкаўскага сельсавету, які быў перайменаваны ў Рытанскі сельсавет[7].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 9 чалавек
- 2009 год — 6 чалавек[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Колькасьць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 году
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 71.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 886.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 (рас.)