Радзім (імя)

мужчынскае асабовае імя

Радзі́м — славянскае мужчынскае імя.

Вытворныя формы: Радзя, Радзімэк, Дзіма, Радэк. Зьмяншальныя формы: Радзік, Радэк, Радзімэк, Радзя, Радан, Радзімка, Радзімірэк, Мірэк.

Этымалёгія

рэдагаваць

Існуюць некалькі вэрсіяў паходжаньня і значэньня імя Радзім.

  • Скарочаная форма ад Радзімір або Радзімер (ра́дзіць + мір = «змагацца за мір», «дзеля міру»; альбо радзі + мер = «змагацца за веліч», «дзеля велічы»).
  • Проста ад слова рад — «радавацца», «цешыцца». Цікава, што ў лацінскай мове ёсьць падобнае па значэньні імя Гаўдэнцый (ад лац. gaudentius — «чалавек зь вясёлым норавам»).
  • Балцкае паходжаньне. Згодна з гэтай вэрсіяй, блізкае па гучаньні летувіскае слова radimis («знаходка») карэлюе з Іванам Найдзёнам — героем казкі, запісанай у некалькіх варыянтах у Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губэрні, гэта значыць на карэнных землях радзімічаў. Прыхільнікі гэтае вэрсіі лічаць Івана Найдзёна правобразам першапродка радзімічаў Радзіма.

Чэскія Радзімы сьвяткуюць свае мяніны 25 жніўня, славакі — 14 студзеня, палякі — 12 лютага.

Славутыя асобы

рэдагаваць

Геаграфічныя назвы

рэдагаваць

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць