Міністры фінансаў БНР
Народныя сакратары фінансаў БНР
- Гелій Белкінд — 21 лютага 1918 — красавік 1918 (Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў)
- Пётра Крачэўскі — красавік 1918 — травень 1918
- Тодар Вернікоўскі — травень 1918 — ліпень 1918
Міністры фінансаў БНР:
- Васіль Захарка — верасень 1918 — сьнежань 1919 (Беларуская сацыялістычная грамада)
- Яфім Бялевіч — 13 сьнежня 1919 — верасень 1920 (Беларуская партыя сацыялістаў-фэдэралістаў)
- Аляксандар Вальковіч — верасень 1920—1923 (Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў)
- Васіль Захарка — 23 жніўня 1923—1925 в.а., 2-гі раз (БСГ)
- Уладзімер Шыманец — 1943 (?) — 1950-я (?)
- Станіслаў Станкевіч (?)
- Уладзімер Каракулька (1948-? першы віцэ-міністар фінансаў паводле загаду прэзыдэнта Беларускай цэнтральнай рады Радаслава Астроўскага)
- Усевалад Родзевіч — (1948-? другі віцэ-міністар фінансаў)
Да кастрычніка 1918 пасада мела назву Народны сакратар фінансаў. Першы міністар фінансаў БНР Гелій Белкінд падаў у адстаўку пасьля прыняцьця III Устаўной граматы БНР 25 красавіка 1918 году, але дата ягонага сыходу дакладна невядомая. У сучаснай радзе БНР няма пасады міністра фінансаў.