Верхалесьсе

вёска ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Верхале́сьсе[1]вёска ў Кобрынскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Верхалесьсе ўваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавету.

Верхалесьсе
трансьліт. Vierchalieśsie
Першыя згадкі: 1668
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Кобрынскі
Сельсавет: Навасёлкаўскі
Насельніцтва: 392 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1642
СААТА: 1243835011
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°4′57″ пн. ш. 24°18′15″ у. д. / 52.0825° пн. ш. 24.30417° у. д. / 52.0825; 24.30417Каардынаты: 52°4′57″ пн. ш. 24°18′15″ у. д. / 52.0825° пн. ш. 24.30417° у. д. / 52.0825; 24.30417
Верхалесьсе на мапе Беларусі ±
Верхалесьсе
Верхалесьсе
Верхалесьсе
Верхалесьсе
Верхалесьсе
Верхалесьсе
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Знаходзіцца за 18 км на паўднёвы захад ад Кобрыня, за 68 км ад Берасьця, за 20 км ад чыгуначнай станцыі Кобрынь.

Гісторыя

рэдагаваць

Першая згадка пра вёску Верхалесьсе адносіцца да 1668 году.

Стары драўляны ўніяцкі храм сьв. Мікалая ў Верхалесьсі, збудаваны ў 1815 годзе, згарэў разам з усёй царкоўнай маёмасьцю 3 красавіка 1881 году. Гэтая царква мела ў даўжыню 53 мэтры, шырыню — 35,5 мэтру і ў вышыню — 23 мэтры.

Уніяцкая Верхалеская парафія сьв. Мікалая налічвала перад скасаваньнем Уніі ў 1839 годзе 1488 вернікаў. Да гэтай уніяцкай парафіі Палескага дэканату таксама былі прыпісаныя дзьве капліцы на могілках: у Хадынічах (капліца ў гонар Покрыва Найсьвяцейшай Багародзіцы) і ў Корчыцах. Парафія валодала 2 валокамі зямлі, а гадавы даход складаў 32 руб. срэбрам.[2]

У 19 ст. Верхалесьсе было цэнтрам праваслаўнага прыходу Кобрыньскага благачыньня, да якога належыла 13 вёсак. На 1899 год да прыходу належылі 2222 вернікі (1156 мужчынаў і 1066 жанчынаў). У 1888 годзе ў Верхалесьсі быў збудаваны праваслаўны драўляны храм са званіцаю ў гонар сьв. Мікалая Цудатворцы, узьведзены на ахвяраваньні мясцовых жыхароў і царскага ўраду. Прастольнае сьвята - 22 (9) траўня, у дзень перанясеньня мошчаў сьв. Мікалая з Мір Лікійскіх у Бары. Царква — помнік традыцыйнага драўлянага культавага дойлідзтва з элемэнтамі клясыцызму.

У 1899 годзе ў гэтым праваслаўным прыходзе служылі два сьвятаслужыцелі: сьвятар і дзяк, якія атрымлівалі плату 486 руб. 8 капеек, а таксама адсотак з 37 руб. у якасьці кампэнсацыі за адбараную царкоўную зямлю пад Кобрыньска-Уладаўскую шашу. З 1885 году настаяцелем у прыходзе быў а. Мікалай Целякоўскі.

У Верхалесьсі з 1874 году дзейнічала народная вучэльня, у якой у 1899 годзе атрымлівалі адукацыю 53 хлопчыкі і 2 дзяўчынкі.[3] Першы школьны будынак у Верхалесьсі быў пабудаваны ў 1878 годзе. У траўні 1948 году для пашырэньня навучальнай плошчы Верхалескай школе быў перададзены царкоўны дом. У 1953—1954 навучальным годзе быў здадзены новы будынак школы. Тады ж пры школе быў адчынены інтэрнат. Сучасны будынак школы ўзьведзены ў 1965 годзе.

У цэнтры вёскі, каля школы, у 1977 годзе ўстаноўлены помнік у памяць 58 землякоў, якія загінулі ў гады Вялікай айчыннай вайны. Помнік уяўляе сабой скульптурную кампазіцыю на невысокім насыпу — партызан і партызанка на бэтонным пастамэньце, на якім даты: 1941—1945. Перад імі ў забэтанаваным насыпу разьмешчаны 4 табліцы з імёнамі загінулых землякоў і надпісам «Ничто не забыто, никто не забыт».

Вёсцы Верхалесьсе прысьвяціў адзін з сваіх аднайменных вершаў беларускі пісьменьнік і краязнавец Сьцяпан Нефідовіч.[4]

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2010 год — 392 чалавекі
  • 1999 год — 420 чалавек

Інфраструктура

рэдагаваць

Вёска Верхалесьсе — цэнтар СВК «Верхалескі», які займаецца вытворчасьцю малака, мяса, збожжа, бульбы, арэхаў і араматычных культураў (кмен, каляндра), а таксама племянной конегадоўляй. Тут беларускія навукоўцы працуюць на гадоўляй беларускай запражной спартыўнай пароды коняў[5]. На 2015 год налічвалася 12 галоў асноўных спартыўных коняў і 16 галоў — беларускай запражнай пароды.

У вёсцы ёсьць: навучальна-пэдагагічны комплекс: дзіцячы садок — сярэдняя школа, дом культуры, фэльчарска-акушэрскі пункт, бібліятэка, аддзяленьне сувязі, крама, праваслаўная царква. У Верхалескай сярэдняй школе штогод у рамках культурна-лінгвістычнага абмену адбываюцца сустрэчы з школьнікамі з гораду Сэн-Дызье, што ў дэпартамэнце Верхняя Марна на паўночным усходзе Францыі.

З 2005 году ў Верхалесьсі працуе конна-спартыўная школа, у якой верхавой яздой займаюцца каля 30 чалавек. Набор дзяцей у школу ідзе з 10 да 13 гадоў, але прыходзяць і меншыя. Больш за 10 гадоў трэнэрам-выкладчыкам по конным спорце зьяўлянцца Ганна Давыдзенка.[6]

Вуліцы вёскі: Палявая, Паркавая, Чкалава, Школьная, Маладзёвая, Лясная, завулак Паркавы і інш.

У народнай вучэльні ў в. Верхалесьсе Кобрыньскага павету атрымаў пачатковую адукацыю будучы Старшыня Рады БНР у 1919—1928 гадах Пётра Крачэўскі, які быў сынам мясцовага царкоўнага дзяка.[7]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 189
  2. ^ Marian Radwan. Carat wobec Kościoła Greckokatolickiego w zaborze rosyjskim 1796—1839. — Polski Instytut Kultury Chrześcijańskiej, Roma-Lublin, 2001. S. 240—241.
  3. ^ Гродненский православно-церковный календарь или Православие в Брестско-Гродненской земле в конце XIX века. Издание 2-е. Том 1. — Воронеж, 1899.
  4. ^ Верхолесье
  5. ^ Скакуны в Кобринском районе - роскошь
  6. ^ Конный спорт в Верхолесье
  7. ^ Пётр Крэчэўскі 07.08.1879 - 08.03.1928

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць