Касута

вёска ў Крывасельскім сельсавеце Вялейскага раёну Менскай вобласьці Беларусі

Касута́[1] — вёска ў Крывасельскім сельсавеце Вялейскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца каля Вялейскага вадасховішча, разьмешчана за 103 км на паўночны захад ад Менску. Назва вёскі паходзіць ад назвы ракі Касуткі, якая ўпадае ў раку Вяльля.

Касута
трансьліт. Kasuta
Першыя згадкі: 1499
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Вялейскі
Сельсавет: Крывасельскі
Насельніцтва: 7 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1771
Паштовы індэкс: 222417
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°30′38.67″ пн. ш. 27°4′0.69″ у. д. / 54.5107417° пн. ш. 27.0668583° у. д. / 54.5107417; 27.0668583Каардынаты: 54°30′38.67″ пн. ш. 27°4′0.69″ у. д. / 54.5107417° пн. ш. 27.0668583° у. д. / 54.5107417; 27.0668583
Касута на мапе Беларусі ±
Касута
Касута
Касута
Касута
Касута
Касута
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Першая пісьмовая згадка пра вёску Касута датавана 1499 годам. Дакумэнты сьведчаць, што ў канцы ХV стагодзьдзя гэта паселішча было маёнткам-замкам ураднікаў Вялікага Княства Літоўскага, спачатку — княгіні Ядвігі Гальшанскай, а з 1518 году ім валодаў віленскі кашталян Станіслаў Кезгайла і яго сыны. Ужо тады тут налічвалася 206 сялянскіх двароў. Ёсьць зьвесткі, што на працягу XVI — пачатку XVII стагодзьдзяў Касута належала вядомаму беларускаму роду Сапегаў. У 1638 годзе новы ўладальнік панскага маёнтку Савасьцян Сьвяцкі пабудаваў тут праваслаўную царкву Ўваскрэсеньня Хрыстова, неўзабаве вакол яе ўтварыўся і праваслаўны манастыр. Амаль адначасова ў Касуце ўзьнікае ўніяцкі кляштар, ва ўлоньне якога неўзабаве пераходзіць і мясцовае праваслаўнае брацтва разам са сваімі храмамі. Падчас казацка-сялянскай вайны 1648—1651 гадоў замак быў разбураны, але пасьля адноўлены. Яго гаспадарамі на працягу ХVIII—XIX стагодзьдзяў былі шляхецкія роды Любанскіх, П’яншэнскіх, Крываблоцкіх, Пузіных, Ромэраў, Сулістроўскіх, Туканаў, Вітгенштэйнаў.

Яшчэ ў канцы XVIII стагодзьдзя ў Касуце ўзвышаўся старадаўні драўляны храм Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Багародзіцы, дзе, відавочна, хрысьцілі Піліпа Орліка. Сёньня на яго месцы стаіць каменная Сьвята-Петра-Паўлаўская царква, пабудаваная нашмат пазьней — ужо ў 1868 годзе. На ўскраіне вёскі захаваліся рэшткі разбуранага старадаўняга маёнтку.

Каля вёскі Касута ў лесе стаяць два крыжы, праваслаўны й каталіцкі. Тут 26 чэрвеня 1941 году было расстраляна каля паўтары сотні вязьняў зь Вялейскай турмы, якіх напачатку савецка-нямецкай вайны гналі на ўсход. Гэта — так званыя Касуцкія Курапаты.

У 1973 годзе пры напаўненьні вадой Вялейскага вадасховішча затапіла большую частку Касуты. Цяпер тут жыве каля дзясятка сялянаў. У апошнія гады ў вёсцы зьявілася некалькі дзясяткаў лецішчаў.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2010 год — 7 чалавек
  • 1999 год — 19 чалавек

Нарадзіліся

рэдагаваць
  • Піліп Орлік (1672—1742) — украінскі палітычны, дзяржаўны і ваенны дзяяч
  • Алег Лапіцкі (1922—1979) — удзельнік беларускага руху антысавецкага супраціву, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў
  • Вольга Лапіцкая (1923) — беларуская паэтка
  • Расьціслаў Лапіцкі (1928—1950) — арганізатар і кіраўнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху на Мядзельшчыне і Смаргоншчыне, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў
  • Пётар Міклашэвіч (1954) — беларускі дзяржаўны дзяяч
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 162

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць