Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь
Каардынаты: 53°55′51″ пн. ш. 27°31′26″ у. д. / 53.93083° пн. ш. 27.52389° у. д.
Вярхо́ўны суд Рэспублі́кі Белару́сь — галоўны суд Беларусі па грамадзянскіх, крымінальных ды адміністрацыйных справах.
Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь | |
Знак Вярхоўнага суду Беларусі | |
Даведка | |
---|---|
Скарот | ВС РБ |
Дата ўтварэньня | 28 жніўня 1991 (33 гады таму) |
Праўны стан | суд |
Сядзіба | Цэнтральны раён, Арлоўская вул., д. 76[1] |
Месцазнаходжаньне | Менск |
Дзейнічае ў месцах | Беларусь |
Службовыя мовы | беларуская, расейская |
Старшыня | Валянцін Сукала |
Першы намесьнік старшыні | Валер Калінковіч |
Намесьнік старшыні | Андрэй Забара, Сяргей Кандрацьеў, Юры Кобец, Жанна Шкурдзюк[2] |
Пісар пленума | Ірына Тылец[3] |
Асноўныя асобы | Зьміцер Чыкатоўскі[4] |
Управа | Прэзыдыюм |
Галоўная ўправа | Пленум |
Дадатак | |
Зьвязаныя службы | Навукова-кансультатыўная рада |
Расходы | 6101 млн Br[6] (2010 год; 2038 тыс. $[7]) |
Колькасьць работнікаў | 135[5] (2011) |
Старонка ў сеціве | Старонка ў сеціве |
Колішняя назва | Вярхоўны суд БССР |
Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь у Вікісховішчы |
Дзеіць у складзе Прэзыдыюму, Пленуму і 4-х судовых калегіяў: 1) грамадзянскіх справаў, 2) па крымінальных справаў, 3) інтэлектуальнай уласнасьці, 4) эканамічных справаў. Колькасьць судзьдзяў ды склад суда вызначаюцца прэзыдэнтам. З 4 студзеня 1997 году пасаду старшыні суда займае Валянцін Сукала.
Апарат
рэдагавацьНа 2020 год апарат Вярхоўнага суду Беларусі ўлучаў:
- Галоўнае кіраўніцтва арганізацыйнага і мэтадычнага забесьпячэньня судовай дзейнасьці, што мела ў сваім складзе — 1) Кіраўніцтва арганізацыі дзейнасьці судоў і працы са зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асобаў, 2) Кіраўніцтва забесьпячэньня дзейнасьця судовых калегіяў, 3) Службу справаводзтва і дакумэнтаабароту, 4) Аддзел арганізацыйнай і аналітычнай працы;
- Галоўнае кіраўніцтва інвэстыцыяў, дзяржаўных закупак і працы з маёмасьцю, што мела ў сваім складзе — 1) Сэктар інвэстыцыяў, 2) Аддзел дзяржаўных закупак, 3) Аддзяленьне эксплюатацыі, рамонту і матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня;
- Кіраўніцтва абагульненьня судовай практыкі, што ўлучала — 1) Аддзел па грамадзянскіх, эканамічных справах і справах інтэлектуальнай уласнасьці, 2) Аддзел па крымінальных справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэньнях;
- Кіраўніцтва арганізацыі судовага нагляду, што ўлучала — 1) Аддзел разгляду скаргаў па грамадзянскіх і эканамічных справах, 2) Аддзел разгляду скаргаў па крымінальных справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэньнях, 3) Аддзел прыёму і працы з нагляднымі скаргамі;
- Кіраўніцтва заканадаўства;
- Кіраўніцтва інфарматызацыі і інфармацыйнай бясьпекі;
- Кіраўніцтва кадраў і дзяржаўнай службы;
- Кіраўніцтва фінансава-эканамічнага плянаваньня, уліку і кантролю;
- Аддел міжнародна-прававой дзейнасьці;
- Аддзел рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасьці;
- Сэктар абароны дзяржаўных сакрэтаў;
- Сэктар інфармацыі і сувязяў са СМІ;
- Сакратарыят Пленуму і Прэзыдыюму;
- Дарадцы і памагаты старшыні[8].
Паўнамоцтвы
рэдагавацьПаводле закону Вярхоўны суд мае паўнамоцтвы на:
- першасны разгляд грамадзянскіх ды крымінальных справаў;
- перагляд грамадзянскіх ды крымінальных справаў у парадку нагляда, скаргі або касаваньня ды па зноў выяўленых абставінах;
- перагляд адміністрацыйных справаў у парадку нагляда;
- запыт у Канстытуцыйнага суду заключэньня аб адпаведнасьці заканадаўства Канстытуцыі ды іншаму заканадаўству вышэйшага парадку;
- вывучэньне, абагульненьне ды агляд судаводзтва і тлумачэньне ўжыцьця заканадаўства;
- нагляд за выкананьнем судамі пастановаў Пленуму Вярхоўнага суда;
- дапамогу судзьдзям ва ўжыцьці законаў;
- прапанову аб зьмене заканадаўства;
- прыём справаздачаў судзьдзяў аб іх дзейнасьці;
- супрацу з замежнымі судамі ды міжнароднымі арганізацыямі[9].
Гісторыя
рэдагаваць25 жніўня 1991 году Беларусь здабыла незалежнасьць, у выніку чаго Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь стаў узначаліў самастойную судовую ўладу. 23 красавіка 1992 году Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Канцэпцыю судова-прававой рэформы. У студзені 1995 году ўхвалілі Закон «Аб судовым ладзе і стасусе судзьдзяў». 5 сьнежня 1997 году адбыўся 1-ы Зьезд судзьдзяў Рэспублікі Беларусь, які зацьвердзіў Кодэкс гонару судзьдзі. Адначасна ўхвалілі Рашэньн аб стварэньні Інстытуту перападрыхтоўкі і павышэньня кваліфікацыі судзьдзяў, працаўнікоў пракуратуры, судоў і ўстановаў юстыцыі пры Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце. 23 сьнежня 1999 году Пленум Вярхоўнага суду Рэспублікі Беларусь зацьвердзіў Пастанову «Аб павышэньні культуры судовай дзейнасьці і паляпшэньні арганізацыі судовых працэсаў». У 2000 годзе ў Вярхоўным судзе Беларусі ўтварылі патэнтавую калегію. 1 ліпеня 1999 году набыў моц Грамадзянскі працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, які замацаваў даступнасьць звароту ў суд. 21 лютага 2002 году прайшоў 2-і Зьезд судзьдзяў Беларусі, які заклікаў прыняць Закон «Аб выканаўчым дзеяньні». У сакавіку 2005 году набыў моц Гаспадарчы працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, які ўвёў апэляцыйны перагляд Пастановаў гаспадарчых судоў, што не ўступілі ў сілу. 13 студзеня 2007 году набыў моц Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб судовым ладзе і стасусе судзьдзяў, які вызначыў задачы і паўнамоцтвы ўсіх судоў краіны. 1 сакавіка 2007 году ўступілі ў дзеяньне Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях, якія ўлучылі прэзумпцыю невінаватасьці. 25 сакавіка 2008 году адбылася рэспубліканская нарада судзьдзяў [10].
10 кастрычніка 2011 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 454, якім зацьвердзіў Пасланьне аб пэрспэктывах разьвіцьця сыстэмы агульных судоў Рэспублікі Беларусь. Пасланьне прадугледжвала індывідуалізаваньне крымінальнай адказнасьці і распаўсюд пастановаў судоў праз СМІ. 29 лістапада 2013 году А. Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 6 «Аб удасканаленьні судовай сыстэмы Рэспублікі Беларусь», паводле якога з 1 студзеня 2014 году гаспадарчыя суды ўлучылі ў сыстэму судоў агульнай юрысдыкцыі на чале зь Вярхоўным судом. У выніку Найвышэйшы гаспадарчы суд Беларусі пераўтварылі ў Калегію эканамічных справаў Вярхоўнага суду. Адначасна судовых выканаўцаў вывелі са складу судоў і ўтварылі Службу прымусовага выкананьня судовых рашэньняў у складзе Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. 20 сьнежня 2013 году Пленум Вярхоўнага суду Беларусі прыняў Пастанову «Аб забесьпячэнні галоснасьці пры ажыцьцяўленьні правасудзьдзя і аб распаўсюджваньні інфармацыі аб дзейнасьці судоў». 1 ліпеня 2014 году скасавалі Беларускі вайсковы суд, міжгарнізонныя вайсковыя суды і Вайсковую калегію Вярхоўнага суду Блеарусі. Іх паўнамоцтвамі надзялілі абласныя і раённыя суды. Адначасна ўтварылі Вярхоўную кваліфікацыйную калегію судзьдзяў пры Вярхоўным судзе Беларусі. Таксама забесьпячэньне судоў усклалі на апарат Вярхоўнага суду замест Міністэрства юстыцыі Беларусі. 4 верасьня 2014 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 438, якім заснаваў сьцяг, эмблему і знак узнагароды Вярхоўнага суду. 24 студзеня 2017 году набылі моц папраўкі ў Кодэкс аб судовым ладзе, паводле якіх пашырылі паўнамоцтвы Рэспубліканскай рады судзьдзяў і стварылі Рэспубліканскую канфэрэнцыю судзьдзяў[10]. 31 жніўня 2020 году ў Вярхоўны судзе Беларусі ўвялі аўдыёвідэафіксацыю судовых працэсаў[11].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кантакты // Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, 2021 г. Праверана 8 чэрвеня 2021 г.
- ^ Кіраўніцтва // Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 7 верасьня 2020 г.
- ^ Склад Пленуму // Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 7 верасьня 2020 г.
- ^ Памагаты і дарадцы // Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 7 верасьня 2020 г.
- ^ Указ прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 студзеня 1999 г. № 54 (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (31 сьнежняя 2006). Праверана 14 ліпеня 2011 г.
- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 14 ліпеня 2011 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэдняе за 2010 год цаны (2993,74) набыцьця даляра за рублі на валютным рынку. Праверана 14 ліпеня 2011 г.
- ^ Структура // Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 8 верасьня 2020 г.
- ^ А. Лукашэнка. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб судовым ладзе і стасусе судзьдзяў ад 29 чэрвеня 2006 г. № 139-З // Лябараторыя распазнаваньня і сынтэзу маўленьня АІПІ, 9 чэрвеня 2020 г. Праверана 7 верасьня 2020 г.
- ^ а б Гісторыя // Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 7 верасьня 2020 г.
- ^ У Вярхоўным і абласных судах завершаная лічбавізацыя правасудзьдзя - Сукала // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 31 жніўня 2020 г. Праверана 7 верасьня 2020 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Накіраваць электронны зварот // Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 7 верасьня 2020 г.