Пяскі (Голацкі сельсавет)

вёска ў Голацкім сельсавеце Пухавіцкага раёну Беларусі

Пяскі́[1] (таксама Пя́скі[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Голацкага сельсавету.

Пяскі
трансьліт. Piaski
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Голацкі
Насельніцтва: 75 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°43′0.199″ пн. ш. 27°48′10.699″ у. д. / 53.71672194° пн. ш. 27.80297194° у. д. / 53.71672194; 27.80297194Каардынаты: 53°43′0.199″ пн. ш. 27°48′10.699″ у. д. / 53.71672194° пн. ш. 27.80297194° у. д. / 53.71672194; 27.80297194
Пяскі на мапе Беларусі ±
Пяскі
Пяскі
Пяскі
Пяскі
Пяскі
Пяскі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Знаходзіцца за 50 кілямэтраў на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, 6 км ад чыгуначнай прыпыначнага пункту Седча лініі Менск-Асіповічы.

Гісторыя

рэдагаваць

У пачатку 20 ст. у Пярэжырскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасля рэвалюцыі адкрыта працоўная школа 1-ай ступені. У 1933 г. быў створаны калгас «Чырвоная Беларусь».

З чэрвеня 1941 г. да пачатку 4 ліпеня 1944 г. вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва

рэдагаваць
  • Пачатак ХХ ст. — 38 двароў, 388 жыхароў
  • 1917 год — 41 двор, 298 жыхароў
  • 2009 год — 75 чалавек[2]
  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі