Пудакоў
Пудако́ў[1] — вёска ў Хвойніцкім раёне Гомельскай вобласьці. Уваходзіць у склад Паселіцкага сельсавету.
Пудакоў | |
трансьліт. Pudakoŭ | |
Першыя згадкі: | 1734 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Хвойніцкі |
Сельсавет: | Паселіцкі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2346 |
СААТА: | 3254836076 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°51′55″ пн. ш. 30°8′22″ у. д. / 51.86528° пн. ш. 30.13944° у. д.Каардынаты: 51°51′55″ пн. ш. 30°8′22″ у. д. / 51.86528° пн. ш. 30.13944° у. д. |
± Пудакоў |
Гісторыя
рэдагавацьКаралеўства Польскае ў Рэчы Паспалітай
рэдагавацьНайранейшую на сёньня згадку пра Пудакоў сустракаем у тарыфе падымнага падатку Оўруцкага павету Кіеўскага ваяводзтва Каралеўства Польскага 1734 года[a]. Паселішча належала да часткі Брагінскага маёнтку, якую трымалі ў заставе яшчэ ад серадзкага ваяводы пана Яна Канецпольскага паны Сілічы[3].
У 1754 годзе з 6 двароў (×6 — прыкладна 36 жыхароў) хутара Пудакоў Брагінскага маёнтку «do grodu» (Оўруцкага замку) выплачваліся 27 грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павету і ваяводзтва) 3 злотых, 18 грошаў[4]. У тым жа годзе маёнтак (у т. л. Пудакоў) быў куплены ў княгіні Эльжбэты Вішнявецкай Міхалавай Замойскай панам войскім ашмянскім Францам Антоніем Ракіцкім.
4 кастрычніка 1787 года настаяцелем Кіеўскай катэдры, канонікам луцкім, візітатарам Оўруцкага дэканату Станіславам Стэцкім пры асістэнцыі каноніка кіеўскага, настаяцеля Астраглядаўскага касьцёлу Мацея Шэмяткоўскага ў Пудакове была завершана цырымонія хросту Ігнацыя Томаша Дамініка, народжанага 11 кастрычніка 1783 г., ахрышчанага ex aqua супэрыёрам сялецкім айцом Ізыдарам Багуслаўскім, ды Алаізія, Анелі і Марыяны, дзяцей Яна і Марыяны Васілеўскіх, а кумамі выступілі пан стражнік польны літоўскі Ян Аскерка з пані Багумілай Паўшынай, пан судзьдзя оўруцкі Міхал Паўша з пані Барбарай Аскеркавай[5].
Расейская імпэрыя
рэдагавацьПасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) — у межах Чарнігаўскага намесьніцтва (губэрні), з 1796 года ў складзе адноўленага Рэчыцкага павету Маларасейскай, а з 29 жніўня 1797 году Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[6].
У крыніцы, заснаванай на зьвестках рэвізіі 1795 года, Пудакоў названы ў пераліку паселішчаў, нібыта адабраных у стражніка польнага літоўскага Яна Мікалая Аскеркі ў «казённое ведомство за клятвопреступление», г. зн. за ўдзел у вызвольным паўстаньні 1794 года[7]. Але Мікулічы, Байдакі, Пудакоў і іншыя паселішчы, якія раней належалі да Брагінскага маёнтку, пан М. Аскерка трымаў па сваёй жонцы пані Барбары Ракіцкай; на яе, відавочна, і былі запісаныя. Таму нядзіўна, што ўсе яны, урэшце, вернутыя сыну Рафалу Міхалу Аскерку, якому пашчасьціла вярнуцца зь сібірскай няволі. Гэта засьведчана ведамасьцю сяла Мікулічаў Богаяўленскай царквы 1801 году[8].
У шляхецкіх рэвізіях 1811 і 1816 гадоў сказана, што фальварак Пудакоў з 12 прыгоннымі стражніка польнага Рафала Аскеркі арандаваў пісар, потым судзьдзя гранічны рэчыцкі Пётар Дамінік, сын Шымана, Бельскі[9], а эканомам у яго на 1811 год — Юзаф Шкарупскі[10]. Згодна з «Фармулярнай ведамасьцю» Мікуліцкай царквы 1822 году, вёска Пудакоў з 35 душамі мужчынскага і 33 душамі жаночага полу нібыта яшчэ належала пану Рафалу Аскерку[11], які спачыў, аднак, у 1818 годзе[12]. У 1850 годзе ў Пудакове налічвалася 19 двароў[2]. У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засьведчана, што 246 жыхароў вёскі Пудакоў зьяўляліся прыхаджанамі Мікуліцкай Богаяўленскай царквы[13].
У парэформавы час вёска — у Мікуліцкай воласьці. У пачатку 1870 года тут — 110 мужчын-гаспадароў зь ліку сялян уласьнікаў, прыпісаных да Пудакоўскага сельскага таварыства[14]. Паводле звестак на 1876 і 1879 гады, Пудакоў заставаўся ў прыходзе Мікуліцкай царквы[15]. Перапіс 1897 года паказаў у Пудакове наяўнасьць 71 двара з 458 жыхарамі, капліцы, ветрака[2]. Згодна зь ведамасьцю Мікуліцкай царквы за 1903 год, у Пудакове налічвалася 59 двароў, у якіх жылі 236 асобаў мужчынскага і 219 жаночага полу верных[16].У 1909 годзе ў вёсцы было 107 двароў, 660 жыхароў[17].
Найноўшая гісторыя
рэдагаваць9 лютага 1918 году, яшчэ да падпісаньня Берасьцейскага міру з бальшавіцкай Расеяй (3 сакавіка), Нямеччына перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта, 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Пудакоў у складзе Мікуліцкай воласьці Рэчыцкага павету, аднак, апынуўся ў часова створанай 15 чэрвеня Палескай губэрні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. З 18 траўня тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы» гэтмана Паўла Скарападзкага[18].
1 студзеня 1919, згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі, Рэчыцкі павет увайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, але 16 студзеня разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі быў далучаны да РСФСР.
З 8 сьнежня 1926 года вёска Пудакоў — цэнтар сельсавета Хойніцкага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Паселіцкага сельсавету. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны прамень», працавалі вятрак і кузьня. З 20 лютага 1938 года Пудакоў — у Палескай вобласьці з цэнтрам у Мазыры.
На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі і прапалі бязь вестак 67 вяскоўцаў, адну жыхарку расстралялі акупанты[19].
З 8 студзеня 1954 года вёска — у Гомельскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 году ў Пудакове налічвалася 528 жыхароў[2].
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
- ^ а б в г Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. С. 455
- ^ Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 285
- ^ Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 191
- ^ НГАБ у Менску. Ф. 1781. Воп. 27. Спр. 202. А. 165адв.—166
- ^ Насевіч, В., Скрыпчанка, Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
- ^ Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск, 2018. С. 73
- ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40420. А. 55адв.-57
- ^ Аrchiwum Główny Akt Dawnych w Warszawie. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich. Sygn. 12. S. 12
- ^ НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 18, 268; Спр. 244. А. 65—67
- ^ НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 40552. А. 66
- ^ Рыбчонак С., Свяжынскі У. Аскеркі гербу Мурдэліо зменены. // Спадчына. 4/1999. С. 208
- ^ Расейскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 681
- ^ Список волостей, обществ и селений Минской губернии на 01. 01. 1870 г. — Минск, 1870. Л. 71
- ^ Минские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 458; Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 97
- ^ НГАБ у Менску. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41139. А. 202адв.
- ^ Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 166
- ^ Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн, О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 85
- ^ Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Хойніцкага раёна. — Мінск: БЭ, 1993. С. 172, 268—269
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6.