Арыстарх (Станкевіч)

архіяпіскап Гомельскі й Жлобінскі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Станкевіч.

Арыста́рх, сьвецкае імя Андрэ́й Еўдакі́мавіч Станке́віч (9 ліпеня 1941, в. Асавецкая Буда Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці — 22 красавіка 2012) — архібіскуп Гомельскі й Жлобінскі.

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пасьля службы ў арміі (1960—1963) працаваў у аўтобусным парку г. Менску. У 1969 годзе скончыў Адэскую духоўную сэмінарыю, у 1973 годзе — Маскоўскую духоўную акадэмію. У чэрвені 1970 году пастрыжаны ў манаства ў Тройца-Сэргіевай ляўры і пасьвечаны ў сан герадыякана, прызначаны памочнікам даглядчыка патрыяршых пакояў патрыярха Пімена. 5 верасьня 1977 году пасьвечаны ў сан гераманаха. У 1978 годзе ўзьведзены ў сан архімандрыта і прызначаны рызьнічым Тройца-Сэргіевай ляўры.

Пастановай Сьвяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксія II і Сьвятога Сыноду ад 20 ліпеня 1990 году прызначаны япіскапам Гомельскім і Мазырскім. У 1992 глдзе ў сувязі са стварэньнем Тураўскай і Мазырскай епархіі атрымаў тытул «япіскап Гомельскі і Жлобінскі». У лютым 2000 году ўзьведзены ў сан архібіскупа.

Працамі архібіскупа Арыстарха былі здабытыя мошчы і адбылося царкоўнае ўслаўленьне сьвятога Яана Кармянскага.

З 27 ліпеня 2009 году — чалец Міжсаборнай прысутнасьці Расейскае праваслаўнае царквы.