Міхаіл Марыніч

беларускі палітык

Міха́іл Апана́савіч Мары́ніч (13 студзеня 1940, в. Старыя Галоўчыцы, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласьць, БССР — 17 кастрычніка 2014[1]) — былы міністар замежнаэканамічных сувязяў, былы дэпутат беларускага парлямэнту, былы амбасадар Беларусі ў Латвіі, былы палітвязень.

Міхаіл Марыніч
Старшыня Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту
1 студзеня 1990 — 1 студзеня 1991
Прэм’ер-міністар: Вячаслаў Кебіч
Папярэднік: Уладзімер Міхасёў
Наступнік: Аляксандар Герасіменка
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 13 студзеня 1940(1940-01-13)
в. Старыя Галоўчыцы, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласьць, БССР
Памёр: 17 кастрычніка 2014(2014-10-17) (74 гады)
Партыя: КПСС
Сужэнец: Людміла Марыніч
Тацяна Баранава (2007—2014)
Дзеці: Ігар, Павал, Міхаіл
Адукацыя: Беларускі політэхнічны інстытут,
Інстытут замежных моваў,
Менская ВПШ
Узнагароды:
Ордэн «Знак Пашаны»
Ордэн «Знак Пашаны»

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся 13 студзеня 1940 году ў вёсцы Старыя Галоўчыцы Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, Інстытут замежных моваў, Менскую ВПШ. Кандыдат эканамічных навук (1996), тэма дысэртацыі: «Рэгуляваньне замежнаэканамічных сувязяў Рэспублікі Беларусь (стан, праблемы і шляхі ўдасканаленьня)».

16 гадоў прапрацаваў у будаўніцтве, у тым ліку каля трох гадоў — у Аўганістане. У 1979 годзе перайшоў на працу ў савецкія органы ўлады, займаў шэраг кіравальных пастоў: быў намесьнікам старшыні Менскага гарвыканкаму, якія курыравалі будаўніцтва мэтрапалітэну, аб’ектаў цеплазабесьпячэньня і энэргетыкі, а з 1990 па 1991 гг. — старшынём Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту.

У 1990 годзе абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету Беларусі па Захараўскай выбарчай акрузе № 23 г. Менску, чалец Плянавай і бюджэтна-фінансавай камісіі і Камісіі па пытаньнях архітэктуры, будаўніцтва, вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў і жыльлёва-камунальнай гаспадаркі сяла і гораду.

У 1991 годзе пачаў працаваць у сфэры зьнешняга гандлю, а з 1994 году — у дыпляматычным корпусе Рэспублікі Беларусь. У 1994 годзе нядоўгі час прапрацаваў беларускім амбасадарам у Чэхіі, а таксама Славаччыне й Вугоршчыне па сумяшчальніцтве[2], затым вярнуўся ў Беларусь і ўзначаліў міністэрства вонкавых эканамічных сувязяў Беларусі[3]. З 1999 году Міхаіл Марыніч зьяўляецца амбасадарам Беларусі ў Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі[4][5]. Напісаў заяву аб адстаўцы падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі 2001 году, каб прыняць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах. 15 чэрвеня 2001 году быў адкліканы[6] ў распараджэньне МЗС РБ. Міхаіл Марыніч выбыў зь перадвыбарнай гонкі пасьля таго, як не набраў неабходнай колькасьці подпісаў выбарнікаў і ня быў зарэгістраваны ў якасьці кандыдата.

Пасьля выбараў працягнуў палітычную дзейнасьць. Узначаліў міжнародную грамадзкую арганізацыю «Беларуская асацыяцыя „Дзелавая ініцыятыва“». Датычны як мінімум да дзьвюх палітычных ініцыятываў. Гаворка ідзе аб стварэньні блёку Васіля Лявонава «За новую Беларусь», пасьля сталага грамадзкай фундацыяй з рэгістрацыяй у Маскве, а таксама ўдзеле ў руху «За годнае жыцьцё!», арганізаваным дэпутатамі групы «Рэспубліка».

26 красавіка 2004 году быў арыштаваны, 30 сьнежня 2004 году быў прысуджаны да пяці гадоў узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Суд прызнаў яго вінаватым у завалоданьні аргтэхнікай (бязвыплатна перададзенай узначаленай ім асацыяцыі «Дзелавая ініцыятыва» пасольствам ЗША ў Беларусі). Пры гэтым амэрыканская дыпмісія ніякіх прэтэнзіяў Марынічу не прад’яўляла. У 2005 годзе міжнародная арганізацыя Міжнародная амністыя прызнала Міхаіла Марыніча вязьнем сумленьня[7] (індэкс EUR 49/001/2005). 7 сакавіка 2005 году ў Міхаіла Марыніча здарыўся інсульт. Датэрмінова вызвалены ў красавіку 2006 году.

У 2010 годзе Камітэт ААН па правох чалавека прызнаў Міхаіла Марыніча ахвярай палітычных рэпрэсіяў. На думку камітэту, суд, які адбыўся ў 2004 годзе, ня быў справядлівым і незалежным[8][9], а ў дачыненьні да палітыка ўжываліся катаваньні і бесчалавечнае, прыніжаючае годнасьць абыходжаньне[10].

Быў жанаты. Жонка Людміла па спэцыяльнасьці інжынэр-будаўнік, сыны Ігар і Павал — таксама. Ад першага шлюбу двое дарослых сыноў і трое ўнукаў. 12 сакавіка 2007 году ў Аршанскай калёніі №8 ажаніўся другасна. Жонка — 33-гадовая Тацьцяна Баранава. У лютым 2007 году нарадзіўся сын Міхаіл.

Захапленьні

рэдагаваць

З кніг аддаваў перавагу гістарычным, любіў клясычную і беларускую народную музыку, а таксама песьні Ўладзімера Высоцкага. Захапляўся плаваньнем, у вольны час наведваў басэйн. Таксама яму падабаўся настольны тэніс. Любіў праводзіць вольны час працуючы на дачы.

Узнагароды

рэдагаваць
  • Ордэн «Знак Пашаны»
  • Ганаровая грамата Вярхоўнага Савету БССР
  • прэмія Савету Міністраў СССР
  • Дзяржаўная прэмія БССР
  • Ганаровая грамата Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь[11]

У 2000 годзе за фундуш у разьвіцьцё замежнаэканамічнай дзейнасьці Марыніч быў ганараваны ступені ганаровага доктара эканамічных навук. Ён аўтар кнігі «Введение во внешнюю торговлю». Марыніч быў чалавекам году па меркаваньні часопіса «Дело».

Больш за 20 працаў па пытаньнях міжнароднай эканомікі, у тым ліку:

  • Качуровский, Е. П. Эффективность управления внешнеэкономическим комплексом: Проблемы, поиски, решения / у суаўтарстве з М. А. Марынічам. — Мн.: Б.и., 1994. — 75 с. — 6000 ас.
  • Маринич, М. А. Введение во внешнюю торговлю. — Мн.: Тэхналогія, 2000. — 265 с. — 1000 ас. — ISBN 985-6234-87-5
  1. ^ Умер Михаил Маринич // Хартыя’97, 17 кастрычніка 2014 г.
  2. ^ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 18 мая 1994 г. №3017-XII «О назначении Маринича М. А. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Чешской Республике и Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Словацкой Республике и Венгерской Республике по совместительству и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» (рас.)
  3. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 7 сентября 1994 г. №92 «О назначении Министра внешних экономических связей Республики Беларусь» (рас.)
  4. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 20 января 1999 г. №37 «О назначении М. А. Маринича Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Латвийской Республике»(недаступная спасылка) (рас.)
  5. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 3 июня 1999 г. №308 «О назначении М. А. Маринича Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Финляндской Республике и Эстонской Республике»(недаступная спасылка) (рас.)
  6. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 9 августа 2001 г. №428 «Об освобождении М. А. Маринича от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Латвийской Республике и Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Финляндской Республике и Эстонской Республике по совместительству»(недаступная спасылка) (рас.)
  7. ^ «Международная амнистия» признала Михаила Маринича Узником совести (рас.) // 14 сакавіка 2005 г.
  8. ^ Міхаіл Марыніч: Першая міжнародная рэабілітацыя беларускіх палітвязняў Навіны. «Эўрапейскае радыё для Беларусі» (13 кастрычніка 2010). Праверана 4 сьнежня 2010 г.
  9. ^ Міхаіл Марыніч. «Новы час» (14 кастрычніка 2010). Праверана 4 сьнежня 2010 г.
  10. ^ ААН прызнала Марыніча ахвярай палітычнай расправы. Праваабарончы цэнтар «Вясна» (11 кастрычніка 2010). Праверана 4 сьнежня 2010 г.
  11. ^ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 10 декабря 1998 г. №1897 «О награждении М. А. Маринича Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (рас.)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць