Самуэль Корсак
Самуэ́ль Ко́рсак (1745, Ваўковічы, блізу Наваградку[1] — пасьля 1812) — чалец Найвышэйшай Літоўскай Рады (палкоўнік войскаў літоўскіх).

Карціна Я. Матэйкі «Рэйтан» (1866). Самуэль Корсак — зьлева ад карціны імпэратрыцы Кацярыны II з заціснутай у правай руцэ шабляй у ножнах і з канфэдэраткай у левай.
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Корсак.
Разам з Тадэвушам Рэйтанам і Станіславам Багушэвічам быў адзіным, хто спрабаваў сарваць падзельны сойм(pl) 19 красавіка 1773, каб не дазволіць зацьвярджэньня першага падзелу Рэчы Паспалітай. Як наваградзкі пасол быў прадстаўніком ад апазыцыі[2]. Узяў удзел у паўстаньні Тадэвуша Касьцюшкі. Памёр пасьля 1812 г.
У 1789 годзе стаў кавалерам ордэна сьвятога Станіслава[3].
КрыніцыРэдагаваць
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Зміцер Юркевіч. Як «уваскрос» Самойла Корсак. Краязнаўчая газета, верасень 2014 году