Кні́гі Царо́ў (па-габрэйску: Sepher M'lakhim, ספר מלכים‎) — дзьве кнігі кананічнай юдэйскай Бібліі (Танаху), якія сканчаюць нізку раньніх прарокаў. У Сэптуагінце і ўвасьлед за ёй праваслаўным каноне, а таксама ў Вульгаце і Пешыце гэта III і IV кнігі Царстваў.

Кніга Цароў ахоплівае пэрыяд прыкладна між 960 да н. э. і 560 да н. э., апісваючы гісторыю Старажытнага Ізраілю і Юдэі ад сьмерці Давіда да вызваленьня ягонага спадкаемцы Яхоніі з бабілёнскага палону[1].

Падзел тэксту кнігі Цароў на дзьве прыкладна роўныя часткі не зьвязаны зь іхнім зьместам (так, расповед пра ўладараньне цара Ахаза пачынаецца ў I Цар. 22:52-54 і працягваецца ў II Цар. 1:1,2) і, па ўсёй верагоднасьці, абумоўлены тэхнічнымі прычынамі. Разьмежаваньне між кнігай Цароў і кнігамі Самуіла таксама ў значнай меры выпадковае. Пачатковыя разьдзелы I Цар. уяўляюць сабой эпілёг барацьбы за царскі сталец, гісторыя якой выкладзеная ў II Сам. 9—20.

  1. ^ Sweeney 2007. С. 1.

Літаратура

рэдагаваць