Кнігі летапісаў

кнігі Старога Запавету
(Перанакіравана з «Кнігі Летапісаў»)
Кніга Старога Запавету

Кнігі летапісаў


Пяцікніжжа Майсеева
Прарокі
Пісаньні

Кні́гі ле́тапісаў, Кні́гі хро́нікаў (іўр. דברי הימים — Dibh're Hayyamim, па-старажытнагрэцку: Παραλειπομένων — Параліпамэнон) — дзьве кнігі Старога Запавету, разьмешчаныя між кнігамі Цароў і Эздры-Нээміі. У Танаху зьяўляюцца апошнімі кнігамі.

Першая кніга летапісаў пачынае расповед ад Адама да заснаваньня ізраільскай манархіі, у асноўным пералікам генэалёгіі. Рэшта 1 Летапісаў, пасьля кароткае згадкі Саўла, засяроджаная на цараваньні Давіда. Пачатак 2-й кнігі распавядае пра ягонага сына Саламона, а заключная частка апісвае Юдэйскае царства з рэдкімі згадкамі Ізраільскага. У заключным разьдзеле апісанае падзеньне Юдэі і бабілёнскае паланеньне, а ў апошніх вершах разьдзелу апісаны захоп Бабілёну пэрсыдзкім царом Кірам, які дазваляе ўзнаўленьне Храма Саламона і вяртаньне жыдоў на радзіму[1].

Летапісы напісаныя збольшага адным аўтарам з пазьнейшымі дапаўненьнямі і выпраўленьнямі. Верагодна, аўтар быў левітам, начытаным, пісьменным, багасловам, які, верагодна, жыў у Ерусаліме.

Літаратура

рэдагаваць