Пацейкі
Паце́йкі[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Чайкі. Цэнтар сельсавету Капыльскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзяцца за 10 км на паўночны захад ад Капылю, за 125 км ад Менску[2].
Пацейкі лац. Paciejki | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Капыльскі |
Сельсавет: | Пацейкаўскі |
Насельніцтва: | 24 чал. (2019) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1719 |
СААТА: | 6228839081 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°10′32″ пн. ш. 26°57′36″ у. д. / 53.17556° пн. ш. 26.96° у. д.Каардынаты: 53°10′32″ пн. ш. 26°57′36″ у. д. / 53.17556° пн. ш. 26.96° у. д. |
± Пацейкі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьПоціка або Пуціка (Poticho, Putico) — імя германскага паходжаньня[3]. Адпаведнасьць літоўскіх імёнаў на -ейка (-іка) германскім імёнам з суфіксам -к- (Вілейка — Wilico, Мінейка — Minnico, Радзейка — Radecke < Radacho і г. д.) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[4].
Гісторыя
рэдагавацьПаселішча Пацейкі было вядома яшчэ ў XVI стагодзьдзі, а назва яго пайшла ад прозьвішча Пацей. Адам Пацей быў выхадцам з буйнога магнацкага роду і ўладальнікам гэтых мясьцін. У той час паселішча было цэнтрам воласьці Навагруадзкага павету, які належаў Радзівілам. У ХVIII стагодзьдзі яно ўвайшло ў склад Слуцкага павету. У 1793 годзе была пабудавана Пакроўская царква, якая, на жаль, не захавалася. У 1861 годзе адкрыта царкоўна-прыходскае вучылішча, пазьней — народнае вучылішча з рамесьленым клясам, у 1921 годзе — школа І ступені.
У 1924 годзе Пацейкі сталі цэнтрам сельсавета. У 20-я гады мінулага стагодзьдзя тут быў арганізаваны калгас імя Блюхера, які потым быў перайменаваны ў калгас «Радзіма», «Прагрэс», СВК «Пацейкі» і у 2000-х — ААТ «Прагрэс 2010».
Насельніцтва
рэдагаваць- 2000 год — 421 чалавек, 153 двароў
- 2009 год — 402 чалавекі[5]
- 2019 год — 377 чалавек
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ БЭ. — Мн.: 2001 Т. 12.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Nordhausen, 1856. S. 322.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161—162, 167.
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — ISBN 985-11-0198-2 — С. 241.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — 48 с. — 10 000 ас. — ISBN 978-985-508-054-2 (рас.)