Пацейка
Паце́йка, Пуце́йка (Пуціка), Падзе́йка — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Пацейка лац. Paciejka | |
Potico | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Poto + суфікс з элемэнтам -к- (-k-) |
Іншыя формы | |
Зьвязаныя імёны | Буцейка |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Пацейка» |
Паходжаньне
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Поціка або Пуціка (Potico[1], Putico) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -пут- (-пот-) паходзіць ад асновы -бут- (-бот-)[1].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Якубу Подеиковичу 5 копъ с коръчомъ высокодворских, а 5 з мыть в Ковне (23 лістапада 1486 году і 17 сакавіка 1488 году)[3]; Подеиковичу Рачъку 4 копы с корчомъ дубицъких, а 4 копы з мыта луцъкого[4], з винъ въ Яцъка Подеиковича[5] (17 сакавіка 1488 году); у Яцъка Подеиковича (28 кастрычніка 1488 году)[6]; пан Матеи Станкович Подеикович боярин Василишкскии (21 лютага 1501 году)[7]; служобъ людеи нашихъ пуньскихъ на имя… а Потеика Матеевича (11 жніўня 1516 году)[8]; Миколаи а Янъ Подеиковичы[9], Воитех Подеиковичъ[10], Юхъно Подеиковичъ самъ. Кгабриал Подеиковичъ самъ[11] (1528 год); Pacziko Dziemidowic (1558 год)[12]; Woyciech Pocieykowicz (1561 год)[13]; pana Marcina Puceika (6 жніўня 1614 году)[14]; s Pucieykiem… Maciey Pucieyko… Pucieyko (30 чэрвеня 1652 году)[15]; Romangale albo Inkiany… Marcin Putika (20 лістапада 1673 году)[16]; Pocieyki (1744 год)[17].
Носьбіты
рэдагаваць- Марцін і Ян Падзейкавічы — бірштанскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Войцех Падзейкавіч — васіліскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Юхна і Габрыял Падзейкавічы — васіліскія баяры, якія ўпамінаюцца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Дамінік Пацейка — шляхціч Наваградзкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1777 годзе[18]
- Іван Пацейка — жыхар вёскі Краскоўшчыны (Полацкае ваяводзтва), які ўпамінаецца ў 1780 годзе[19]
- Сямён, Аксіньня, Ян, Майсей, Антон і Андрэй Пацейкі — жыхары вёскі Сарочыцаў (Полацкае ваяводзтва), якія ўпамінаюцца ў 1793 годзе[20]
Пацейкі і Падзейкі — літоўскія шляхецкія роды[21].
На гістарычнай Случчыне існуе вёска Пацейкі, на гістарычнай Вількаміршчыне — Пуцейкі.
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 60.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Nordhausen, 1856. S. 322.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 29, 57.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 57.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 62.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 81.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 565.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 172.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 92.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 92.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 93.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 119.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 2. — Вильна, 1882. С. 62.
- ^ Raganu teismai Lietuvoje. — Vilnius, 1987. P. 113.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 356.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 300.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Новогрудского воеводства на сеймике 1777 г. Список, Архіў гісторыка Анішчанкі, 13 лютага 2016 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Загорье инвентарь 1780 в Полоцком воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 4 сакавіка 2017 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Антобор, Сорочицы, Словечна в Полоцком воеводстве, Архіў гісторыка Анішчанкі, 28 студзеня 2017 г.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на П, Згуртаваньне беларускай шляхты