Спагецьці

(Перанакіравана з «Спагеці»)

Спагецьці (па-італьянску: Spaghetti) — від макаронных вырабаў (па-італьянску: Pasta) з круглым перасекам, дыямэтрам каля 2 мм, і як правіла даўжынёй больш за 15 см больш тонкія спагецьці называюцца «спагецьціні» (па-італьянску: Spaghettini), тоўстыя спагецьці — «спагетоні» (па-італьянску: Spaghettoni). Радзімай спагецьці зьяўляецца Італія, і яны шырока выкарыстоўваюцца ў італьянскай кухні, часта падаюцца з таматавым соўсам. Зьяўляюцца асновай шматлікіх італьянскіх страваў, напрыклад: Spaghetti Napoli (спагецьці па-нэапалітанску) — з таматным соўсам, Spaghetti Bolognese (спагецьці па-балёнску) — з таматавай падліўкай і мясным фаршам, Spaghetti all’Aglio ed Olio (спагецьці з часныком і алеем) — з гарачым аліўкавым алеем і зьлёгку абсмажаным у ім часныком.

Гатовыя спагецьці
Спагецьці ў момант пагружэньня ў кіпень

Гісторыя

рэдагаваць

Радзімай спагецьці зьяўляецца італьянскае мястэчка Генуя. У горадзе Понтэдасыё, непадалёк ад Генуі, адкрыты Музэй спагецьці, дзе сабраны сотні рэцэптаў прыпраў і соўсаў. Таксама там ёсьць Натарыяльны акт (з архіву Генуі) ад 4 лютага 1279, што пацьвярджае існаваньне кулінарнага вырабу зь цеста пад назвай «макароніс».

Традыцыйным цэнтрам «сьвята макароны» лічыцца гарадок Граньяна недалёка ад Нэапаля. Прычынай гэтага, магчыма, зьяўляецца тое, што ў знойдзеных там дакумэнтах, датаваных 1502 годам, апісваецца працэс вырабу «макаронаў», якія сталі пасьля адной з самых папулярных у сьвеце страў і сымбалем Італіі.

Зараз у раёне Граньяна засяроджана да дзясятай часткі ўсіх італьянскіх фабрык па вытворчасьці макаронных вырабаў, якія пастаўляюць тры мільёны тон макароны на рынкі Эўропы, Азіі, Амэрыкі і Аўстраліі.

Адмысловы відэлец

рэдагаваць

Відэлец зь некалькімі зубцамі быў прыдуманы прыблізна ў 1700 годзе спэцыяльна для таго, каб есьці спагецьці.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Спагецьцісховішча мультымэдыйных матэрыялаў