Панізоўе (Менская вобласьць)
Панізо́ўе[1] — вёска ў Лагойскім раёне Менскай вобласьці, на рацэ Гайна, за 8 км на ўсход ад Лагойску. Панізоўе ўваходзіць у склад Лагойскага сельсавету.
Панізоўе | |
трансьліт. Panizoŭje | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Лагойскі |
Сельсавет: | Лагойскі |
Насельніцтва: | 46 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1774 |
Паштовы індэкс: | 223111 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°12′16.9″ пн. ш. 27°57′9.0″ у. д. / 54.204694° пн. ш. 27.9525° у. д.Каардынаты: 54°12′16.9″ пн. ш. 27°57′9.0″ у. д. / 54.204694° пн. ш. 27.9525° у. д. |
± Панізоўе |
Гісторыя
рэдагавацьУ 18 стагодзьдзі вёска ў складзе фальварку Заазер’е, уласнасьць віленскага капітула, у 2-й палове ўладаньне Тызэнгаўзаў і Тышкевічаў. Паводле рэвізіі 1795 г. 16 двароў, 126 жыхароў. У 1811 г. вёска, 87 рэвіскіх душ мужчынскага полу, уласнасьць графа П. Тышкевіча. У 1813 г. на могілках пабудавана драўляная Сьвята-Міхайлаўская царква. У 1833 г. у складзе маёнтку Лагойск. З 1866 г. вёска адносілася да Лагойскага праваслаўнага прыходу Сьвята-Мікалаеўскай царквы.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 46 чалавек
- 2003 год — 87 чалавек, 37 двароў
- 1999 год — 83 чалавекі
Інфармацыя для турыстаў
рэдагавацьСтрачаная спадчына
рэдагаваць- Сьвята-Міхайлаўская царква. Пабудавана ў 1813 г. Царква — помнік народнага драўлянага дойлідзтва. Знаходзілася на могілках. Была вырашана прамавугольным у пляне зрубам (12,5 × 10,5 × 5,5 сажня). Над яго 2-схільным дахам узвышалася 4-слуповая званічка, 2 бакавыя акны асьвятлялі малітоўную залю. Была прыпісана да Сьвята-Мікалаеўская царквы ў Лагойску.
- Адрына. Пабудавана з дрэва ў 1912 г.
Выхадцы
рэдагаваць- Уладзімер Рудак — партызан-разьведчык, удзельнік апэрацыі па ліквідацыі В. Кубэ.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 255