Піюс Тышкевіч

(Перанакіравана з «Пій Тышкевіч»)

Піюс[1] Тышкевіч (Пій; 1756[2]1858, места Лагойск) — ганаровы чалец Віленскай археалягічнай камісіі, маршалак шляхты Барысаўскага павету (18141820).

Піюс Тышкевіч
Піюс Тышкевіч
Піюс Тышкевіч

Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1756
Памёр 1858
Род Тышкевічы
Бацькі Фэліцыян Тышкевіч
Жонка Людвіка зь Серакоўскіх
Аўгуста з Плятэраў
Дзеці ад 2-га шлюбу: Канстантын, Флярыян, Яўстах, Паўліна

Біяграфія

рэдагаваць
 
П. Тышкевіч. М. Казакевіч, 1847

З лагойскай лініі роду Тышкевічаў, сын Фэліцыяна і невядомай з Масецкіх. Меў брата Дамініка. Граф на Лагойску і Бярдычаве.

Атрымаў добрае хатняе выхаваньне, навучаўся ў Менску[3].

Прысьвяціў сябе гаспадарчай дзейнасьці, умацаваньню эканамічнай рэнтабэльнасьці Лагойскага графства. У 1815 збудаваў у Лагойску новы палац у стылі ампір.

Шмат рабіў дзеля адраджэньня і памнажэньня культурнай спадчыны. Працягваў пісаць хроніку роду, істотна папоўніў мастацкую галерэю і бібліятэку Тышкевічаў. Спраўна вёў архіў графства. Адораны музычна, арганізоўваў камэрныя канцэрты. Іграў на скрыпцы і папулярнай у тыя часы нямецкай файцы.

Першая жонка — Людвіка зь Серакоўскіх — цяжка хварэла і памерла ў маладым веку ў 1803. Другі раз пабраўся шлюбам з Аўгустай Плятэр, ад якой меў трох сыноў: Канстантына, Флярыяна і Яўстаха, а таксама дачку Паўліну.

  1. ^ Андрэй Катлярчук. Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў. — Менск: Энцыклапедыкс, 2002. С. 216.
  2. ^ Анатоль Грыцкевіч. Тышкевічы // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 552.
  3. ^ Генадзь Каханоўскі, Аляксандар Каханоўскі. Руплівец нашай старасветчыны. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Піюс Тышкевічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў