Юраўская вуліца (Менск)
Вуліца Юраўская — колішняя вуліца ў цэнтральнай частцы Менску, якая зьвязвала колішнюю Францішканскую вуліцу з Паліцэйскай праз Новае Места, то бок праз сучасную Кастрычніцкую плошчу. Існавала з XVI ст. Гістарычная назва ўтварылася ад, напэўна, царквы Святога Юрыя на краі ўзгорка перад схілам да ракі Свіслачы, вядомай як уніяцкая толькі з планаў Менску канца XVIII ст. Пры царкве былі могілкі. Пад час другой сусьветнай вайны вуліца была знішчана і не аднаўлялася.
Юраўская | |
Вуліца Юраўская | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Гістарычны раён | Новае Места (Менск) |
Былыя назвы | Камуністычная |
Бліжэйшыя станцыі мэтро | Купалаўская, Кастрычніцкая |
Аўтобусныя маршруты | 100 |
Вуліца Юраўская ў Вікісховішчы |
Дамінантай вуліцы быў збудаваны ў стылі барока Касьцёл Сьвятога Тамаша Аквінскага і кляштар дамініканаў (Менск), помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя, зруйнаваны савецкімі ўладамі па другой сусьветнай вайне. У наш час ад вуліцы захаваліся два будынкі, аб'яднаныя адным адрэсам - Праспект Незалежнасці 27а.
Гісторыя
рэдагавацьУзьнікла ў XVI ст. Пачыналася ад вуліцы Францішканскай і шла у бок вуліцы Паліцэйскай паралельна двум вуліцам - Зборавай і Праспэктам Незалежнасьці. 19 кастрычніка 1680 году падкаморы менскі Тэадор Караль Горскі ахвяраваў манахам-францішканам пляц пад будаваньне касьцёла і кляштару. Да 1940-х гадоў на няцотным баку, на рагу з колішняй вуліцай Юраўскай знаходзіўся комплекс кляштару францішканаў з касьцёлам Сьвятога Антонія Падуанскага. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе ўлады Расейскай імпэрыі ліквідавалі кляштар францішканаў. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе з мэтай маскалізацыі краю расейскія ўлады канфіскавалі кляштарныя будынкі ў каталікоў і перайменавалі вуліцу ў Губэрнатарскую.
На скрыжаваньні вуліц Юраўскай і Дамініканскай існаваў комплекс Менскага дамініканскага кляштару, пабудаваны у XVII стагодзьдзі. Зруйнаваны савецкімі уладамі па другой сусьветнай вайне.
Таксама на Юраўскай вуліцы знаходзіўся Палац Сапегаў — помнік архітэктуры XVII ст. Вакол будынка месьціўся выдатны сад. Доўгі час лічыўся адным з найлепшых дамоў места. Існаваў да Другой сусьветнай вайны. На 1912 год палац разьмяшчаўся ў двары дома, дзе месьціўся рэстаран "Акварыюм" (вуліца Юраўская, 13). На 1918 год лічыўся адным з найстарэйшых будынкаў места.
Гістарычныя здымкі і графіка
рэдагаваць-
Пачатак вуліцы Юраўскай ад Францішканскай
-
Юраўская вуліца 1907г.
-
Палац Сапегаў на Юраўскай, 1918, малюнак К. Біске
-
Палац Сапегаў на малюнку Міхаіла Філіповіча, 1924 г.
-
Палац Сапегаў, 1927 г.
-
Рэстарацыя "Акварыюм" на Юраўскай вуліцы 1913г.
-
Кляштар Дамініканаў на рагу Юраўскай з Дамініканскай, 1927 г.
-
Сядзіба Кратоўскіх на вуліцы Юраўскай 1915-17г.
-
Дом каля сядзібы Кратоўскіх на вуліцы Юраўскай 1915-17г.
-
Сядзіба Дабравольскіх 1917 г.
-
Францішканская ля скрыжаваньня зь Юраўскай (06-07.1944)
-
Рог Дамініканскай і Юраўскай