Антоні Дзяконскі
Анто́ні Дзяко́нскі (па-польску: Antoni Dziekoński) гербу Кораб (памёр у 1812 годзе) — падскарбі надворны літоўскі.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьАдзін з трох сыноў Яна Дзяконскага, уладальніка Чапліц пад Слуцкам.
Кар’еру пачаў земскім ваўкавыскім сурагатам.
У 1765 г. — ваўкавыскі стольнік, адначасова — пяцігорскі харунжы аддзелаў гетмана Агінскага. У гэтым жа годзе абраны вайсковым пісарам ВКЛ.
1766 г. — удзельнічаў у вальным сойме ад Слонімскага павету.
1766—1782 г. — палявы стражнік літоўскі.
1775—1784 г. — кансуляр Пастаяннай Рады.
1780 г. — на Сойме, як прадстаўнік Скарбовай Камісіі ВКЛ абараняў сваю камісію ад абвінавачваньняў паслоў, і перакідваў усю адказнасьць на падскарбія Тызенгаўза.
Дзяконскі карыстаўся вялікім даверам караля.
У 1784 г. — суправаджаў яго на Сойм у Горадні, дзе быў адказны за разьмяшчэньне Станіслава Аўгуста.
1785 г. атрымаў Ордэн сьвятога Станіслава. Пасьля сьмерці Антонія Тызенгаўза быў прызначаны надворным падскарбіем ВКЛ.
1786 г. — Ордэн Белага Арла. У гэтым жа годзе па просьбе караля кантраляваў выбары паслоў на пасольскіх сойміках Жмудзі, Коўна, Вількаміра, Смаленску.
1791 г. — пад ціскам «патрыятычнай» партыі на Чатырохгадовым Сойме адмовіўся ад пасады надворнага падскарбія ВКЛ на карысьць Томаша Ваўжэцкага.
1792 — удзельнічае ў Таргавіцкай канфэдэрацыі.
1793 — адзін актыўных арганізатараў Гарадзенскага Сойма, памочнік расейскага пасла Сіверса.
Агульная характарыстыка
рэдагавацьПраз усё жыцьцё трымаўся пры каралеўскім двары. Карыстаючыся амаль неабмежаваным даверам Станіслава Аўгуста выпрошваў для сябе новыя і новыя пасады і ўзнагароды. Найвышэйшая зь якіх — надворны падскарбі ВКЛ. Быў заўважаны ў розных фінансавых махінацыях. Рэформаў Чатырохгадовага Сойма катэгарычна не прымаў, за што моцна крытыкаваўся пасламі Сойма. Быў жанаты на Караліне зь Мізгераў. Меў 3 сыноў: Юзэфа, Міхала, Казімера.
Літаратура
рэдагаваць- Helena Waniczkowna. Antoni Dziekoński. Polski Słownik Biograficzny. Tom VI. Kraków. 1948. c. 131