Міна — выбуховая зброевая прылада (звычайна вайсковая) якая прыводзіцца ў дзеяньне самой ахвярай. Мэта прымяненьня міны — спужаць суперніка, выклікаць у яго адчуваньне няўпэўненасьці, зьнізіць яго мабільнасьць, ці (у некаторых выпадках) зьнішчыць яго фізычна. Міны (як і любыя пасткі) эфэктыўныя толькі ў выпадку калі мяркуемая ахвяра змушана зьявіцца ў месцы дзе яны (міны) усталяваныя.

Супрацьтанкавая міна ў разрэзе

Клясыфікацыя

рэдагаваць

Па міжнароднай клясыфікацыі міны падзяляюцца на супрацьпяхотныя, супрацьтанкавыя, марскія, і некаторыя іншыя. У сваю чаргу гэтыя тыпы мін падзяляюцца на падтыпы:

Супрацьпяхотныя міны:

  • невялікія міны
  • вялікія міны
  • міны-матылькі
  • аскепкавыя міны

Месцы ўсталяваньня

рэдагаваць

Так як міны ўсталёўваюцца ў месцы найбольш верагоднага зьяўлення суперніка, то найбольш часта яны ставяцца ў:

  • вузкія часткі дарог
  • выбоіны на дарозе
  • навакольле ля КПП
  • падходы да фартыфікацыйных забудоваў
  • верагодныя месцы дэсанту суперніка
  • масты
  • чыгунка
  • месцы ля складоў боепрыпасаў

Літаратура

рэдагаваць
  • Тэрарыстычная і нетрадыцыйная зброя — Мн.: Моркніга, Масква 2009.