Запароская АЭС

атамная электрастанцыя ў Запароскай вобласьці Ўкраіны

Запаро́ская а́тамная электраста́нцыя (ЗАЭС) — атамная электрастанцыя, разьмешчаная на беразе Кахоўскага вадасховішча ў Запароскай вобласьці Ўкраіны, каля места Энэргадару. Найбольшая атамная электрастанцыя ў Эўропе і шостая ў сьвеце. Мае шэсьць энэргаблёкаў па 1 млн кВт кожны.

Запароская АЭС
Запорізька АЕС. Блоки № 4, 5, 6 та спецкорпус.
Краіна Украіна
Месцазнаходжаньне Запароская вобласьць
Пачатак будаўніцтва 1979
Пачатак эксплюатацыі 9 лістапада 1984
Уласьнік Энэргаатам[1]
Эксплюатуючая арганізацыя «Енергоатом»
Тэхнічныя парамэтры
Колькасьць энэргаблёкаў 6
Тып рэактараў ВВЭР-1000
Дзейных рэактараў 5
Генэруючая магутнасьць 6000 МВт

Агульная інфармацыя

рэдагаваць

Рашэньне пра будаўніцтва ЗАЭС было прынятае ў 1977 року. Будаўніцтва пачалося ў 1979 року.

У 1984—1987 уведзеныя ў эксплюатацыю чатыры энэргаблёкі. Пяты стаў функцыянаваць у 1989 року, шосты — толькі ў 1995, пасьля скасаваньня мараторыю на будаўніцтва ядзерных аб’ектаў ва Ўкраіне. Пасьля гэтага Запароская атамная станцыя стала найбуйнейшай у Эўропе[2].

Штогод станцыя генэруе каля 40 млрд кВт-гад электраэнэргіі, што складае пятую частку агульнага вырабу электраэнэргіі ва Ўкраіне і палову ад вырабу на атамных станцыях.

На Запароскай АЭС першай сярод атамных станцый Украіны з рэактарамі тыпу ВВЭР пабудаванае сухое сховішча адпрацаванага ядзернага паліва (ССАЯП). Ягоная тэхналёгія заснаваная на захоўваньні адпрацаваных паліўных зборнікаў у вэнтыляваных бэтонных кантэйнэрах, разьмешчаных на тэрыторыі атамнай станцыі. Праектны аб’ём сховішча — 380 кантэйнэраў. Паліва з усіх астатніх АЭС Украіны вывозілася на перапрацоўку або захоўваньне ў Расею.

ЗАЭС падлучаная да электрасеткі з дапамогай ліній электраперадачаў (ЛЭП) 4×750 кВ і 1×330 кВ.

У студзені 2021 року Запароская АЭС упершыню ў гісторыі выйшла на поўную праектную магутнасьць 6000 МВт[3][4]. 22 сьнежня 2021 року Запароская АЭС усталявала абсалютны рэкорд магутнасьці — 6140 МВт[5].

  • 3 сьнежня 2014 року на трэцім энэргаблёку АЭС адбылася аварыя ў сыстэме выдачы электраэнэргіі, не зьвязаная зь ядзерным рэактарам[6][7]. Аварыя ліквідаваная 5 лістапада.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ http://zakon.rada.gov.ua/laws/show/1268-96-%D0%BF
  2. ^ Шостий енергоблок Запорізької АЕС відзначає 25-річний ювілей Новини ЗАЕС. Запорізька АЕС (19 кастрычніка 2020). Праверана 3 сакавіка 2022 г.
  3. ^ Денькович, Ярослава (24 сьнежня 2020) ЗАЕС вперше в історії вийде на свою проектну потужність у 6000 МВт — Котін (укр.) Kosatka.Media Праверана 3 сакавіка 2022 г.
  4. ^ Найбільша в Європі Запорізька АЕС вперше у своїй історії вийшла на повну потужність (укр.) Держава. Lb.ua (15 січня 2021). Праверана 3 сакавіка 2022 г.
  5. ^ Две украинские АЭС заработали на мощностях, выше установленных (рас.) Фокус Праверана 3 сакавіка 2022 г.
  6. ^ Сеть взбудоражила авария на Запорожской АЭС. В Минэнергоугля сообщили подробности (укр.) Obozrevatel. ТОВ „Золота середина“ (3 сьнежня 2014). Праверана 3 сакавіка 2022 г.
  7. ^ Аварія на Запорізькій АЕС: що сталось і як пояснює інцидент влада (укр.) Україна. ТСН (3 сьнежня 2014). Праверана 3 сакавіка 2022 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць