Гавінавічы
Гаві́навічы[1] (з 1964 году — Падго́рная[a][2]) — вёска ў Беларусі, каля ракі Гавінаўкі. Цэнтар Гавінавіцкага сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. За 5 км на поўнач ад вёскі пачынаецца рака Басіны.
Гавінавічы лац. Havinavičy | |
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе |
Былая назва: | Гавінавічы, Гавенавічы |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Баранавіцкі |
Сельсавет: | Гавінавіцкі |
Насельніцтва: | 587 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 163 |
Паштовы індэкс: | 225357 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°59′7″ пн. ш. 25°34′11″ у. д. / 52.98528° пн. ш. 25.56972° у. д.Каардынаты: 52°59′7″ пн. ш. 25°34′11″ у. д. / 52.98528° пн. ш. 25.56972° у. д. |
± Гавінавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Назва
рэдагавацьГавін (Gawin) — імя германскага паходжаньня[3]. На адпаведнасьць літоўскай формы германскаму імю зьвяртае ўвагу францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[4].
Гісторыя
рэдагавацьУ пісьмовых крыніцах сустракаецца зь сярэдзіны XVI стагодзьдзя пад назвай Гавінавічы. У 1555 годзе маёнтак, уласнасьць Ганны Ільінічны, у 1565 годзе — Сафіі Янаўны Віктарынай; пазьней належаў Гаўрыле Камбулатовічу.
З 1793 году ў складзе Расейскай імпэрыі. У 1817 годзе пабудаваная царква Сьвятога Антонія (захавалася). На пачатку XX стагодзьдзя працавала школа граматы.
З 1921 году ў складзе Польшчы.
З 1939 году ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 году цэнтар сельсавету Быценскага раёну Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 году Берасьцейскай абласьцей, з 4 кастрычніка 1957 году ў Баранавіцкім раёне.
У нямецка-савецкую вайну з канца чэрвеня 1941 году да пачатку ліпеня 1944 году акупіраваная нямецкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 27 аднавяскоўцаў.
У 1964 годзе Гавінавічы перайменавалі Падгорную. У сувязі з гэтым Гавінавіцкі сельсавет перайменаваны ў Падгорнаўскі.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1905 год — 800 чалавек у сяле Гавенавічах і 40 чалавек у маёнтку Гавенавічах[5]
- 1999 год — 835 чалавек
- 2010 год — 587 чалавек
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапаніміі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі беларусаў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Брэсцкай вобласці / Рэд. П. П. Шуба. — Мн.: Навука і тэхніка, 1980. — 176 с. С. 97.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 72.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 622, 1140.
- ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1964. P. 83.
- ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 133—134.